Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі 35-гадовага жыхара Дзятлаўскага раёна. З лета 2019 года мужчына размяшчаў на сваёй старонцы ў інтэрнэце матэрыялы, накіраваныя на “распальванне сацыяльнай варожасці”. Ён жа заклікаў да “гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да міліцыянтаў і членаў іх сем’яў”, паведамілі ў МУС Беларусі.

Распачалі крымінальную справу за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Мужчына раскаіўся і папрасіў прабачэння ва “ўсіх, каго пакрыўдзіў”.

У 2017 годзе мужчыну ўжо судзілі па аналагічным артыкуле. За абнародаванне ў сацсетцы відэазапісу са збіццём замежніка суд прысудзіў яго да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Падазраваны – бацька трох малалетніх дачок. Як сцвярджаюць у МУС, прытрымліваецца нацыяналістычных поглядаў і з’яўляецца актыўным членам незарэгістраванай групоўкі “скінхэды”.

https://www.youtube.com/watch?v=mKUTo1zSXnk&feature=youtu.be