17 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі змены ў закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».
Артыкул 19, які датычыць страты беларускага грамадзянства, дапоўнілі. Цяпер чалавек, які атрымаў грамадзянства Беларусі не па праве нараджэння, а пасля прыняцця, можа быць яго пазбаўлены. Падставамі для страты грамадзянства называюцца прысуды беларускага суда, якія набылі моц, «судовае рашэнне па крымінальнай справе замежнай дзяржавы, прысуд або іншае рашэнне міжнароднага трыбунала (суда), змяшанага трыбунала (суда), якія пацвярджаюць удзел гэтай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
Дакумент прыняты Палатай прадстаўнікоў 19 лістапада і ўхваленыя Саветам Рэспублікі 20 лістапада. Папраўкі набудуць моц праз паўгода.
Чытайце таксама: Беларусь закрываюць. Як часта можна будзе лятаць і ці ўзмоцняць мяжу з Расіяй
Пад новы закон, напрыклад, улады могуць падвесці каталіцкага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, піша «Еўрарадыё». Яму некалькі месяцаў незаконна не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь. Кандрусевіч — ураджэнец Беларусі, але адмаўляўся ад грамадзснства, калі яго паслалі служыць у Расію. Пры атрыманні пасады ў Беларусі ён адмовіўся ад расійскага грамадзянства і прыняў беларускае. І цяпер ён лічыцца асобай, якая набыла грамадзянства, а не атрымала паводле права нараджэння.
Чытайце таксама: «Вернецца ж біскуп дадому? Мы ж чакаем». Што гавораць на радзіме Тадэвуша Кандрусевіча, дзе нават ёсць вуліца яго імя
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…