Да 2024 года на месцы пусткі насупраць OldCity плануюць пабудаваць новы квартал змяшанай грамадска-жылой забудовы са студэнцкім гарадком. Жылы комплекс з інфраструктуры зойме каля 21 гектара.
Забудова будзе праходзіць у некалькі этапаў. На першым, да 2022 года, плануюць асвоіць тэрыторыю паміж вуліцай Дубко і завулкам Дзяржынскага. Там пабудуюць жылыя дамы, дзіцячы садок — яслі і аб’ект грамадскага харчавання. Прадпрыемствы, у санітарна-ахоўную зону якіх уваходзіць будучая жылая зона, вынесуць з тэрыторыі. Вытворчыя аб’екты і гаражы знясуць, большасць будынкаў грамадскага прызначэння захаваюць, паведамляе «Гродненская правда».
Чытайце таксама:
Каля 20% праектнага жылога фонду складуць дамы ад 10 да 19 паверхаў. Больш за 60% будзе шматкватэрнай жылой забудовы ў 8−9 паверхаў і два 13-павярховыя інтэрнаты. Адзін з іх ужо пабудаваны. Новы жылы комплекс разлічаны на 3248 чалавек і 1030 чалавек у перспектыўным студэнцкім інтэрнаце.
Прадугледжана будаўніцтва дзіцячага сада — ясляў і міні-рынку. Аптэкі, трэнажорныя залы і дробныя аб’екты гандлю прапануюць размясціць на ніжніх паверхах жылых дамоў, грамадскіх будынкаў і ў прыбудовах да жылых дамоў.
Каля перакрыжавання вуліцы Дзяржынскага і завулка Дзяржынскага, існуючую забудову захаваюць. Уздоўж гаражных кааператываў прапануюць размясціць зялёную тэрыторыю. Уздоўж вуліц Дубко і Дзяржынскага генеральным планам прадугледжаны заслоны ад шуму.
У паўднёва-заходняй частцы тэрыторыі размесцяць шматузроўневую стаянку на 300 месцаў. Плоскасныя паркоўкі арганізуюць уздоўж вуліц Дубко і Дзяржынскага і каля жылых і грамадскіх будынкаў. Таксама пабудуюць і падземныя стаянкі каля жылых і грамадскіх будынкаў і ў дварах. Іх дахі могуць выкарыстоўвацца для зялёных зон, пляцовак адпачынку, праездаў і пешаходных дарожак.
Праект дэталёвай планіроўкі ў раёне вуліц Дубко-Пушкіна-Дзяржынскага і завулка Дзяржынскага распрацаваў «Гродносельпроект».
Чытайце таксама: OldCity планирует расширяться: пристроят новые павильоны и веранды
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…