Навіны

«Некалькі генэрацый спэцыялістаў знікнуць зь Беларусі». Прэзідэнт EPAM пра магчымыя наступствы палітычныга крызісу

Заснавальнік і кіраўнік кампаніі EPAM Аркадзь Добкін падзяліўся ўражаньнямі пра падзеі ў Беларусі, піша С**бода.

Падчас інтэрвію YouTube-каналу «Русские норм!» Аркадзь Добкін спрагназаваў самы вялікі сыход спэцыялістаў зь Беларусі ад моманту абвяшчэньня яе незалежнасьці.

«Я галавой не разумею, як можа адбывацца тое, што адбываецца. А да чаго прывядзе? Сапраўды рызыкуе быць самы вялікі сыход за апошнія 30 гадоў. Безумоўна, на фоне пратэстаў большая колькасьць людзей хочуць зьяжджаць. Будзе балюча і крыўдна. Некалькі генэрацый, хутчэй за ўсё, зьнікнуць зь Беларусі. Тыя дзеці, якія зьяжджаюць, — іх назад зацягнуць вельмі цяжка», — адзначыў Аркадзь Добкін.

Бізнэсовец запэўніў, што офісы кампаніі EPAM працягнуць працаваць у краіне. Аднак з пэўнымі нюансамі.

«У любой вялікай кампаніі ёсьць праграма на перамяшчэньне супрацоўнікаў. Мы не зьбіраемся пакідаць Беларусь, будзем працягваць там працаваць. У той жа час, калі людзі хочуць пераехаць, створым умовы, каб яны гэта зрабілі. У нас адкрытыя пазыцыі практычна ва ўсіх офісах па ўсім сьвеце. Гэта страта для Беларусі, але тут нічога зрабіць нельга», — дадаў ён, удакладніўшы, што пэўная частка кліентаў жадаюць паменшыць рызыкі і дывэрсыфікаваць залежнасьць ад Беларусі.

Аркадзь Добкін устрымаўся ад прагнозу на разьвіцьцё далейшых падзеяў, аднак пры гэтым пашкадаваў, што супрацьстаяньне ў грамадзтве зайшло занадта далёка. Хоць выхадцаў зь Беларусі ведаюць па ўсім сьвеце.

«Калі пайшоў бізнэс, я трапляў на сустрэчы зь вялікімі начальнікамі. Расказваеш гісторыю EPAM і кажаш, што ты зь Менску, і яны ў адказ: „Ох, а ў мяне бабуля зь Вільні (ці зь Пінску, Берасьця). Вось выдатна, давайце я калі-небудзь прыеду!“ І такіх людзей маса, гэта тыя, хто рабіў Амэрыку. З пункту гледжаньня дзяржавы вельмі сумна».

Праз паўгадзіны размовы на экране зьявiлася ўдакладненьне, што прэзыдэнт EPAM не захацеў працягваць размову пра сытуацыю ў Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025