Навіны

OldCity у Гродне зменіцца: да асноўнага будынку прыбудуюць новыя павільёны і веранды

Гандлёвы цэнтр OldCity плануе пашырацца. Да асноўнага будынка дабудуюць новыя павільёны і ўваходы. Фармат OldCity дапоўніцца фірмовым гандлем, грамадскім харчаваннем і зонай забаў.

У OldCity кажуць, што пашырэнне абумоўлена попытам з боку арандатараў, які расце, нягледзячы ні на што.

Гэта дае нам стымул вывесці гандлёвы цэнтр за рамкі фармату класічнага гандлёвага цэнтра і ператварыць яго ў месца для сустрэч з акцэнтам на разнастайныя фуд-канцэпцыі, — распавёў Павел Астаповіч, начальнік аддзела арэнды гандлёвага цэнтра OldCity.

Па планах, у OldCity з’явяцца новыя ўваходы. У прадуктовым сегменце вырашылі зрабіць акцэнт на экалагічнасці і здаровым харчаванні. Сярод брэндаў з’явяцца «ЭкоЛавка» (натуральная касметыка і здаровае харчаванне), «Здаровая краіна» (адзін з самых буйных пастаўшчыкоў арганічнай прадукцыі), «Kinza». Плануюць дадаць і якасны стрыт-фуд.

У грамадскага харчавання будзе магчымасць працаваць і з уласнай пасадкай наведвальнікаў, і ў фармаце take away з індывідуальным рэжымам працы.

Прастора пашырыцца за кошт дадатковых павільёнаў. Задумка ў тым, каб аб’яднаць квартал у адзіны комплекс, задзейнічаўшы пры гэтым бліжэйшыя паркоўкі і прыпынак грамадскага транспарту, трафік магістралі на Дубко.

Рэалізаваць праект плануюць ужо вясной-летам 2021. Пры паспяховым запуску могуць з’явіцца свае сезонныя вулічныя веранды, фудкорты і летні фермерскі рынак.

Пул арандатараў фактычна сфармаваны, прапановы ад бізнэсу могуць разгледзець яшчэ да 31 снежня 2020 года. Агульны памер плошчаў складзе 600 м². Градацыя арэндных месцаў будзе ад 30 да 320 м².

OldCity плануе таксама стварыць уласны рытэйл-парк з паслугамі і таварамі, не прадстаўленымі ў гандлёвым цэнтры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025