Новости

Вынікі праверкі таксі ў Гродне: сямі аўтамабілям з няспраўнасцямі было забаронена выязджаць на дарогу

Транспартная інспекцыя месяц правярала службы таксі: спыніла 200 аўтамабіляў і знайшла больш за 200 парушэнняў. Застаюцца праблемы, якія закранаюць і кіроўцаў, і пасажыраў, распавёў grodnonews.by намеснік начальніка ўпраўлення кантролю аўтамабільнага транспарту філіяла Транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці Юрый Лезоўскі.

Якія парушэнні сустракаюцца?

Невыкананні нормаў працы і адпачынку кіроўцам. Па заканадаўстве знаходзіцца за рулём пакладзена не больш за 10 гадзін. «Часта сутыкаемся з выпадкамі, калі кіроўца выйшаў на лінію, а 6 раніцы, а мы яго за працай сустракалі а 22.00, а то і пазней. Бывала, чалавек тыднямі працаваў па 12 гадзін амаль без выхадных. За столькі гадоў не раз выязджалі на ДТЗ з удзелам таксі, і высвятлялася, што кіроўцы працавалі звыш нормы», — распавёў Юрый Лезоўскі.

Адсутнасць таксометра. Выяўленыя 15 кіроўцаў, у якіх не было таксометра (альбо ён быў выключаны). У 36 таксістаў быў няпоўны пакет дакументаў, у 20 адсутнічаў тэхагляд, хоць аўтамабіль таксі павінен праходзіць яго раз на паўгода. У 7 машын наогул меліся няспраўнасці, пры якіх забаронена выязджаць на дарогу. Больш за ўсё парушэнняў — 90 — было звязана з афармленнем аўто.

Неабароненасць кіроўцы. Часта падпісваюць не кантракт, а дамова падраду. У такім выпадку кіроўца мінімальна абаронены і не можа разлічваць на многія сацыяльныя прэферэнцыі, а працадаўца здымае з сябе адказнасць па многіх пытаннях. У такім выпадку і заработная плата значна ніжэй, а звесткі аб заключэнні дагавора не заўсёды падаюцца ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Прадпрыемствы аслабілі кантроль. Цяпер пачасціліся факты рэгістрацыі кіроўцаў прыватнымі кампаніямі мабільных дадаткаў (сэрвісаў). Пры гэтым яны не афармляюць працоўныя адносіны. Згаджаючыся на такія ўмовы, чалавек становіцца «нелегалам». Гэта значыць сам кіроўца ў адказе за пасажыраў і машыну, а адказнасць з арганізацыі, якая наняла яго ўмоўна, здымаецца.

Юрый Лезоўскі падкрэсліў, што апошнім часам больш прэтэнзій менавіта да ўладальнікаў прадпрыемстваў. Яны аслабілі і кантроль, не сочаць за тым, ці праходзяць перадрэйсавыя агляды, не цікавяцца рэжымам працы і адпачынку, ды і іншымі абавязковымі складнікамі працы таксіста.

11 нелегалаў. «Бывае, што ў зарэгістраванага кіроўцы таксі выхадны, і ён аддае машыну на гэты дзень свайму знаёмаму для падпрацоўкі. Спыняеш такое таксі - усё ў парадку, вось толькі кіроўца зусім не таксіст. За месяц маштабных праверак выявілі 11 нелегалаў», — распавёў Юрый Лезоўскі.

Выдавалі машыну за арэнднае аўто. Так нядобрасумленныя кіроўцы здымалі з сябе адказнасць за бяспеку перавозкі пасажыра. У такім выпадку пасажыр павінен улічваць, што ў выпадку здарэння або паломкі машыны адказнасць за аўто і кіроўцы нясе ён, а не той, хто быў за рулём, і не кампанія, якая дала аўтамабіль. Пасля праверкі такіх кіроўцаў практычна не засталося, сцвярджае Юрый Лезоўскі.

Падзяліцца
Меткі: аўтозакон

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025