28-гадовы гродзенец вырошчваў каноплі ў доме, дзе жыў з бацькамі. У сваім пакоі хлопец адвёў для канопляў асобную шафу, якую абсталяваў усім неабходным для атрымання добрага ўраджаю — лямпай, вентылятарам і іншымі дэвайсамі. Яго затрымалі, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Да моманту з’яўлення ў яго жыллё супрацоўнікаў міліцыі малады чалавек ужо сушыў каноплі, у шафе застаўся гаршчок і рэшткі расліны пасля абразання яго сцеблаў. Дакладная колькасць марыхуаны пакуль невядома.
Малады чалавек заявіў, што атрыманы ўраджай ён планаваў выкарыстоўваць выключна для сябе. За захоўванне марыхуаны ўзбуджаная крымінальная справа.