Група слонімцаў хацелі сфатаграфавацца з бела-чырвона-белым сцягам каля прыдарожнага знака «Слонім» на ўездзе ў горад. Як толькі яны падрыхтаваліся да фотасесіі, нехта з кіроўцаў, якія праязджалі міма, патэлефанаваў у міліцыю. 9 снежня прайшоў суд.
8 снежня дзесяць слонімцаў затрымалі і адвезлі ў міліцыю, дзе іх змясцілі ў ізалятар часовага затрымання. Паводле «Радыё Рацыі», сярод затрыманых былі нжынеры, юрысты, намеснікі кіраўнікоў.
9 снежня прайшоў суд, паведаміла «Гарадзенская вясна». Сланімчанку Дар’ю Гурноўскую асудзілі на 7 сутак арышту. Ларысу Пішчыкову аштрафавалі на 20 базавых велічынь (540 рублёў), пенсіянерку Людмілу Лукашэвіч — на 5 базавых (135 рублёў), Міхаіла Міхальчыка — на 10 базавых (270 рублёў), Наталлю Рашэтнікаву — на 30 базавых (135 рублёў), Яўгена Заікіна — на 30 базавых, Вадзіма Іванова — на 15 базавых (405 рублёў), Пятра Крышталя — на 45 базавых (1215 рублёў), Ірыну Крыўду -на 40 базавых (1080 рублёў), а Юрый Апанасевіч быў шпіталізаваны, яго яшчэ чакае суд.
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…