Навіны

СМІ: Знайшлі тых, хто падпаліў дом міліцыянта ў Ваўкавыску і падарваў машыну ў Альшанцы. Іх называюць тэрарыстамі

У Беларусі раскрылі дзейнасць тэрарыстычнай групы, якая здзейсніла некалькі нападаў у Гродзенскай вобласці, паведамілі на ОНТ.

Сярод дзеянняў, у якіх абвінавачваюць групу, — падпал дома міліцыянта і падрыў аўтамабіля. Мяркуючы па апублікаваным відэашэрагу, гаворка ідзе аб падпале машыны і дома супрацоўніка міліцыі ў Ваўкавыску 2 кастрычніка і выбуху аўтамабіля міліцыянта на Альшанцы 20 лістапада.

Дзеянні невядомых у мікрараёне Альшанка па ўказанні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь былі перакваліфікаваныя на ч. 1 арт. 289 КК у тэрарызм. Справу перанакіравалі ў упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці. Невядомым пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.

«Удзельнікаў затрымалі. Падчас ператрусу ў доме, дзе хаваўся арганізатар, знайшлі цэлы арсенал. У тым ліку гранаты і выбухоўка», — распавялі на АНТ. Падрабязнасці справы паабяцалі апублікаваць у вячэрнім выпуску навін.

На кадрах відэашэрагу, якія ілюструюць вынікі ператрусу, бачная ўпакоўка ад стартавага пакета ўкраінскага мабільнага аператара.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025