Новости

Лукашэнка ў бальніцы: Усебеларускі народны сход трэба зрабіць канстытуцыйным органам

Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнага наведвання ў Стаўбцоўскую раённую бальніцу прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам.

«Я так думаю (не ведаю, падтрымаеце вы ці не): Усебеларускі народны сход трэба зрабіць канстытуцыйным органам. Каб быў такі орган, які б кантраляваў галоўныя напрамкі нашага развіцця», — сказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з калектывам бальніцы, перадае БелТА.

Парадак Усебеларускага народнага сходу будзе канчаткова сфарміраваны пасля калядных святаў, паабяцаў ён. Сам сход пройдзе ў канцы студзеня — пачатку лютага.

Таксама Лукашэнка прапанаваў абіраць дэлегатаў на пяцігадовы тэрмін. Роля іх будзе значна вышэй. «Калі растварыць паўнамоцтвы прэзідэнта, будзе поўны бардак, які мы ў сярэдзіне 90-х перажылі. Таму патрэбны орган, які б усіх стабілізаваў, — сказаў ён. — Я прыхільнік таго, каб усе вырашалі вы. Народ павінен вырашаць».

Традыцыйна на двухдзённы сход з’язджаюцца прадстаўнікі розных галін улады, кіраўнікі і працаўнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны. Раней паведамлялася, што ў гэты раз на «народным вечы» будуць прадстаўлены канстытуцыйныя змены. Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў: адрозненне бліжэйшага народнага сходу ад папярэдніх заключаецца ў тым, што на яго будуць выносіцца не толькі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, але і грамадска-палітычныя.

Отмена смертной казни, выборность мэров. Что предлагали на Гродненщине по изменениям в Конституцию

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024