Навіны

Колькі работнікаў «Гродна Азот» выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу

З пачатку года з прафкаму «Гродна Азот» выйшлі 940 чалавек — амаль 13% членаў арганізацыі. Незалежны ж прафсаюз «Азота» з жніўня вырас у 20 разоў.

«На пачатак года сябрамі прафсаюзнага камітэта ААТ „Гродна Азот“ з’яўляліся 7261 чалавек, на 1 лістапада 2020-га ў першасную арганізацыю ўваходзяць 6321 работнік», — расказаў Андрэй Ражынскі, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ «Гродна Азот», выданню «Гродзенскі хімік».

Прафкам «Гродна Азот» — частка «Белхімпрафсаюзу», які адносіцца да Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Па яго словах, гэтая страта аслабіла перагаворныя пазіцыі прафсаюза з наймальнікам пры ўнясенні дапаўненняў у калектыўную дамову. За 2020 год было падпісана тры такія дадатковых пагадненні, адным з якіх калектыўная дамова была падоўжана без выключэння нормаў і палажэнняў, у поўным аб’ёме на тры гады ці да заключэння новага калектыўнага дагавора.

Другі, незалежны, прафсаюз «Гродна Азот» з пачатку жніўня вырас з 20 членаў да больш чым 400. Пра гэта Андрэй Ханевіч, апаратчык цэха «Карбамід-3» і старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на «Гродна Азот», расказаў «Вечернему Гродно».

Незалежны прафсаюз арганізацыі дапамагае звольненым пасля ўдзелу ў стачцы супрацоўнікам «Азота» адстойваць свае правы.

Чытайце таксама: 13 уволенных работников «Гродно Азот» подают иски в суды

— Пры дапамозе юрыста мы падрыхтавалі і адправілі 13 заяў у суд на аднаўленне на працы, — паведамляў раней Андрэй Ханевич. — Гэтыя работнікі былі звольненыя за падзеі 26 кастрычніка, калі выйшлі пад будынак заводакіраўніцтва. Прычынай паслужыла тое, што яны праводзілі на тэрыторыі завода несанкцыянаванае мерапрыемства. Аргументавана гэта нават не законам, а правіламі ўнутранага распарадку.

Па яго словах, аргументацыя неправамерная: людзі збіраліся на тэрыторыі, не якая належыць заводу. Некаторыя з іх у гэты момант былі ў адпачынках або выхадныя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025