Гродзенец адправіў падобныя паведамленні не менш сарака супрацоўнікам. Фота: sk.gov.by
У сярэдзіне кастрычніка 2020 года 34-гадовы жыхар Гродна ў Telegram адправіў супрацоўніцы Следчага камітэта паведамленне, «якое змяшчае пагрозы прымянення гвалту, а таксама абразы ў яе адрас». Верагодна, у кастрычніку 2020 года ён таксама адпраўляў падобныя паведамленні супрацоўніку міліцыі. Мужчыну затрымалі, паведамілі ў sk.gov.by.
Падазраваны распавёў, што аглядаў Telegram-каналы з асабістымі звесткамі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, а таксама чальцоў выбарчай камісіі і пісаў ім паведамленні з пагрозамі і абразамі.
Па папярэдніх падліках, ён адправіў падобныя паведамленні не менш 40 супрацоўнікам, пры гэтым асабіста ён амаль нікога не ведаў. Дапыталі пацярпелых, канфіскавалі тэхніку, да матэрыялаў справы далучылі перапіску.
Мясцовы жыхар прызнаны падазраваным па ч. 1 ст. 366 (пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) і арт. 364 (пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…