Міліцыя на вул. Савецкай у Гродне 6 снежня. Фота: Hrodna.life
Гродзенцы ў нядзелю 6 снежня збіраліся на маршы ў розных частках горада. Праваабаронцам «Вясны» вядома мінімум аб чатырох затрыманых. У 13.00 6 снежня таксама затрымалі двух журналістаў БелаПАН — Марыну Харэвіч і Сяргея Людкевіча.
На вул.Кляцкова людзі, якія прадставіліся дружыннікамі, паклалі на зямлю хлопца з бел-чырвона-белым сцягам. Яго забрала міліцыя. Пазней «дружыннік» паказаў пасведчанне і прадставіўся супрацоўнікам міліцыі.
На Скідзельскім рынку, дзе анансавалі збор людзей, дзяжурыў аўтазак. Пазней аўтазак і аўтобус, у якім звычайна перасоўваюцца сілавікі, пад’ехалі на вул. Кастрычніцкую. Тады каля дзесяці гродзенцаў стаялі каля ГЦ «Нёман» і выкрыквалі «Жыве Беларусь!».
Каля елкі на Савецкай плошчы вадзілі карагод.
Адзіночны пікет правёў жыхар Дзевятоўкі. Таксама чыталі паведамілі аб затрыманні каля 11.00 каля міні-рынку «Дзевятоўка». Адтуль жыхары мікрараёна планавалі пачаць шэсце. «У 11 пад’ехалі два бусы да прыпынку і пабеглі да пошты, чамусьці менавіта дзяўчыну схапілі. <…> Яе неслі трое людзей, апранутых у спартыўныя штаны, красоўкі і куртку, на рукаве якой напісана „АМАП“. Людзей, якія на прыпынку чакалі аўтобус, прасілі пакінуць прыпынак».
Гродзенку Алену Ханіну затрымалі, калі яна вярталася пасля дваровага маршу з крамы з прадуктамі, паведаміла яе дачка Hrodna.life. Гродзенку адпусцілі, склаўшы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт 23.34 КаАП — Парушэнне парадку правядзення ці арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Супрацоўнікі РАУС канфіскавалі тэлефон.
Журналістаў БелаПАН адпусцілі з РАУС без складання пратаколу.
«Нядзеля прайшла досыць спакойна: істотна знізілася колькасць пратэстных акцый і колькасць іх удзельнікаў. <…>
Усяго ўчора па краіне за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 344 чалавекі. Некаторыя з затрыманых раней ужо прыцягваліся да адказнасці за ўдзел у вышэйзгаданых мерапрыемствах", — піша МУС Беларусі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…