З гродзенскай этнакрамай «Цудоўня» разрываюць дамову арэнды. Пра гэта ўласніку стала вядома ўвечары 3 снежня. З 4 снежня крама прыпыняе працу.
«Цудоўня» часова пераходзіць у анлайнавы гандаль, расказаў Hrodna.life яе супрацоўнік Антон Шаранкевіч. «Шчыра пакуль самі не ўсвядамляем што і як далей», — кажа ён. «Мы шакаваны такімі навінамі», — напісаў ён у Facebook. Уласнік плануе канусльтавацца з юрыстам.
«Цудоўня», як і многія гарадскія ўстановы, не працавала 26 кастрычніка ў знак салідарнасці з абвешчанай агульнабеларускай забастоўкай. Пасля гэтага ў памяшканне зачасцілі праверкі МНС і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Яшчэ раней, у верасні, з увахода ў краму двойчы на адзін дзень канфіскоўвалі бела-чырвона-белы сцяг — нібыта па просьбе грамадзян.
Гэта трэцяе памяшканне, якое займае крама за час свайго існавання. На Кірава, 3, як і раней на Вялікай Траецкай, «Цудоўня» дзеліць памяшканне з крамай-клубам настольных гульняў «Кубік» і крамай мэблі з масіва «33 камоды». Дамову арэнды разрываюць толькі з «Цудоўняй», яе кампаньёны застаюцца на сваім месцы.
«Цудоўня» існуе з траўня 2015 года. Асноўны кірунак дзейнасці - гандаль рамеснымі вырабамі ў нацыянальным стылі, адзеннем, беларускімі кнігамі. Ад часу заснавання «Цудоўня» актыўна займалася папулярызацыяй беларускай культуры. На пляцоўцы крамы праходзілі гістарычныя і культуралагічныя лекцыі, прэзентацыі кніг, майстар-класы, выступы музыкаў ды іншыя мерапрыемствы.
Чытайце таксама: Бизнес в Гродно-2020: коронавирус ударил сильно, проверки добивают выживших
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…