У Гродне завяршылі расследаванне крымінальнай справы за канфлікт з сілавікамі. Чацвёрых абвінавачаных чакае суд

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яе распачалі за канфлікт з сілавікамі ў МЦ «Галактыка» у час адной з нядзельных акцый пратэсту 27 верасня. Матэрыялы справы перададзеныя ў суд.

Следства пацвердзіла, што днём 27 верасня 49-гадовы раней судзімы (у тым ліку за забойства) мужчына прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Гродне, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. У той дзень у час нядзельнай акцыі пратэсту каля моладзевага цэнтра «Галактыка» ён некалькі разоў ударыў міліцыянта, спрабуючы «адбіць» пратэстоўцаў у АМАПа. У канфлікт з сілавікамі таксама ўступілі 33-гадовы і 43-гадовы гродзенцы. Адзін з мужчын кінуў у сілавіка «невядомы прадмет» і трапіў у грудзі, другі ўдарыў нагой. Побач стаяў 52-гадовы гродзенец, які «кінуў у супрацоўніка міліцыі цвёрды прадмет і выказваў пагрозы прымянення гвалту ў яго адрас».

Чацвярых удзельнікаў канфлікту затрымалі і даставілі ў аддзяленне міліцыі, 49-гадовы мужчына здолеў уцячы. Праз тры дні яго затрымалі. Пазней прэс-служба МУС апублікавала відэа допыту 49-гадовага жыхара Мастоў. З яго зразумела, што на акцыі ён ударыў супрацоўніцу АМАПа, але не бачыў, што гэта менавіта супрацоўніца, бо яна была ў шлеме і абмундзіраванні.

Іншыя абвінавачаныя па справе — 43-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, 52-гадовы беспрацоўны і 33-гадовы кіраўнік кампаніі.

Жонка аднаго з абвінавачаных распавяла Hrodna.life, што ён знаходзіцца ў турме на Кірава. За ўвесь час яны бачыліся толькі аднойчы. Калі будзе суд, пакуль невядома.


В Гродно в воскресенье задержали 73 человека. Заведено два уголовных дела за насилие к сотрудникам ОВД


Мужчынам прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 364 (гвалт і пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці, прымусу да змены гэтай дзейнасці), а 49-гадоваму мясцоваму жыхару яшчэ і па ч. 1 арт. 413 (уцёкі з-пад варты) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Абвінавачаныя заключаны пад варту. Расследаванне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025