Google прызнаў сэрвіс для сну Loóna ад каманды распрацоўшчыкаў MSQRD «найлепшым дадаткам года» — ён з’явіўся ў спісе Best of 2020. Таксама Loóna трапіла ў катэгорыю Best Hidden Gem Apps. Трое з чатырох распрацоўнікаў - гродзенцы.
Мабільная платформа Google Play штогод вызначае найлепшыя прадукты ў шэрагу намінацый. «Найлепшая мабільная праграма» (Best App) — ці не самая прэстыжная з іх.
Чытайце таксама: Двое гродненцев стали партнерами Facebook и создали приложение для аренде жилья — конкурента Airbnb
Дадатак для сну Loóna з’явіўся ў AppStore ў жніўні мінулага года, піша dev.by. Сама каманда называе Loóna гідам, які «адправіць вас ў начны падарожжа». Карыстальнік выбірае сцэну, адпаведную свайму настрою, а затым «размалёўвае чароўныя лакацыі» — і расслабляецца. Loóna ўяўляе сабой камбінацыю візуальнага шэрагу, гукавой атмасферы, узаемадзеяння з карыстальнікам і storytelling. Усё разам дапамагае стварыць умовы для сну. Рэйтынг прыкладання ў Google Play — 4,4, у App Store — 4,9.
Таксама GQ Russia нядаўна прызнаў каманду распрацоўшчыкаў Loóna — Андрэя Янчурэвіча, Дзмітрыя Дорына, Сяргея Ганчара і Яўгена Неўгеня «бізнесменамі года».
Loóna — не забаўляльнае прыкладанне, пры яго распрацоўцы яны праводзілі даследаванні і кансультаваліся з лекарамі, пад гэтым усім ёсць медыцынская база, тлумачыў на vc.ru Андрэй Янчурэвіч.
Дадатак асабліва карысны для актыўных людзей, якім складана засяродзіцца, распавядаў Яўген Невгень. Напрыклад, ён сам адчувае цяжкасці з медытацыяй праз тое, што трэба засяродзіцца і думаць аб дыханні.
Яўген Невгень, Андрэй Янчурэвіч і Сяргей Ганчар — ураджэнцы Гродна. Яўген Невгень і Сяргей Ганчар — стваральнікі прыкладання MSQRD («Маскарад»). Гэта сэрвіс фота- і відэафільтраў для сэлфі. У 2016 годзе дадатак купіў Facebook.
Ганчар і Неўгень нарадзіліся ў Гродне і з дзяцінства цікавіліся тэхналогіямі і інфарматыкай. Пазнаёміліся яны ў 2008 годзе яшчэ школьнікамі на гарадской канферэнцыі па інфарматыцы, піша forbes.ru. Пасля школы прыяцелі вырашылі паступіць у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт і стаць праграмістамі. На малодшых курсах падзараблялі, праграмуючы сацыяльныя гульні, парталы і форумы. Таленавітага студэнта-другакурсніка хутка заўважылі, і былы супрацоўнік студыі Лебедзева Іван Дэмбіцкі у 2011 годзе прапанаваў Сяргею пераехаць у Чарнагорыю — працаваць над стартапам па 3D-візуалізацыі Realaxy.
Неўгень ў Чарнагорыю не паляцеў, вырашыў працаваць аддалена і давучыцца ў Беларусі. Але ўжо праз некалькі месяцаў перабраўся з Гродна ў Мінск. У 2012-м ён стаў першым супрацоўнікам PandaDoc (аўтаматызацыя дакументазвароту) Мікіты Мікада, а ў 2013-м стварыў уласны праект SplitMetrics разам з партнёрам Максімам Камянковым. Галоўны прадукт SplitMetrics — сервіс аналітыкі мабільных прыкладанняў. Сярод кліентаў, па словах Неўгеня, былі буйныя IT-кампаніі ўзроўню Facebook, Google і Uber.
У 2015 годзе Ганчар вярнуўся ў Беларусь. Разам з Неўгенем ён распрацаваў MSQRD. Ужо праз месяц пасля запуску прыкладанне набрала 1 млн карыстальнікаў. У 2016 годзе купіў дадатак Facebook. У 2019 абодва заснавальніка MSQRD абвясцілі аб сыходзе з Facebook. Цяпер Ганчар і Неўгень жывуць у Вялікабрытаніі.
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…