Новости

Літва прапануе бясплатныя візы, Польшча — спросціць працаўладкаванне. Як суседзі дапамагаюць рэпрэсаваным беларусам

Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе грамадзянам Беларусі, якія пераследуецца рэжымам, выдаваць літоўскія нацыянальныя візы бясплатна, паведамляе ru.delfi.lt. З 1 снежня беларусы, якія заехалі ў Польшчу па гуманітарных візах, змогуць працаваць без атрымання дазволу. Гаворка ідзе пра лекараў, медсясцёр, а таксама IT-спецыялістаў, якія ўязджаюць у краіну ў рамках праграмы Poland Business Harbour.

Бясплатныя візы ў Літве

Бясплатна нацыянальныя візы будуць выдавацца грамадзянам Беларусі ў выпадку прадастаўлення матываваных заяў аб не спагнанні падатковага консульскага збору літоўскіх дзяржаўных органаў або зарэгістраваных у Літве няўрадавых арганізацый, якія дзейнічаюць у сферы абароны правоў чалавека і дэмакратыі. Такі праект пастановы павінен быць разгледжаны на гэтым тыдні на пасяджэнні ўрада.

«Па прычыне гвалту, які ўжываецца ўладамі, і ўчыненых парушэнняў правоў чалавека ў Літву прыбываюць усё больш грамадзян Беларусі», — гаворыцца ў звароце МЗС да ўраду.

Многія з іх у гэты момант прыбываюць у Літву, атрымаўшы асаблівы дазвол кіраўніка МУС Літвы ў сувязі з гуманітарнымі прычынамі і валодаючы шэнгенскай візай, але, жадаючы законна даўжэй заставацца ў Літве, яны павінны атрымаць доўгатэрміновыя нацыянальныя візы.

МЗС сцвярджае, што да 1 снежня пацярпелыя ад беларускага рэжыму грамадзяне гэтай краіны могуць атрымаць бясплатныя нацыянальныя візы ў консульскіх і дыпламатычных прадстаўніцтвах Літвы паводле Пастановы кіраўніка гэтага прадстаўніцтва, паведамляе ru.delfi.lt.

Спрашчэнне працаўладкавання ў Польшчы

Беларусы, якія заехалі ў Польшчу па гуманітарных візах, змогуць працаваць без атрымання дазволу. Паводле слоў намесніка міністра развіцця, працы і тэхналогій Польшчы Івоны Міхалек, беларускія работнікі асабліва запатрабаваныя ў сферы аховы здароўя, паколькі ў рэгіёнах Польшчы не хапае ўрачоў, медсясцёр, медыцынскіх ратавальнікаў.

Раней Польшча заяўляла, што плануе прыцягваць замежных лекараў, у тым ліку з Беларусі, для барацьбы з каранавірусам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025