Новы пункт самавываза OZ у Гродне пачне працу 1 снежня на вул. Сацыялістычнай, 38. Аб гэтым кампанія паведаміла ў Instagram. Папярэдні пункт самавываза спыніў працу 29 лістапада, крама — 1 лістапада.
1 лістапада магазін OZ у ГЦ «Нёман» зачынілі па рашэнні Дзяржкамітэта па стандартызацыі. Крама не працавала 26 кастрычніка — дзень «народнага ультыматуму». 1 лістапада прадаўцы распавялі Hrodna.life, што ў краме спрабавалі вырашыць пытанне. Тым не менш, магазін па дадзеным адрасе працаваць не будзе.
OZ закроет в Гродно пункт выдачи заказов. Магазин ранее закрыли по решению Госстандарта
Адміністрацыя гандлёвага цэнтра «Нёман» адмовілася патлумачыць прычыны закрыцця newgrodno.by. Таксама newgrodno.by паведамілі, што крама OZ у Гродне адкрыецца ў іншым месцы.
Кампанія OZ уключае ў сябе адзін з найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-магазінаў OZ.by і сетка рознічных магазінаў OZ. Першы магазін брэнда OZ адкрыўся ў 2009 годзе. Сетка ўключала ў сябе 28 магазінаў па ўсёй Беларусі.
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…