Нелегальная фабрыка. Фота: паліцыя Польшчы
Польская паліцыя ліквідавала нелегальную тытунёвую фабрыку, якая магла выпускаць не менш за 10 млн цыгарэт у месяц. Затрыманыя сямёра чалавек — двое грамадзян Польшчы і пяцёра грамадзян Беларусі, піша belmir.by.
Як удакладняецца ў прэс-рэлізе, над гэтай справай ужо доўгі час працавалі супрацоўнікі ўпраўленняў у Гданьску і Лодзі. Сабраная інфармацыя прывяла ў Лодзінскае ваяводства, дзе на тэрыторыі арандаванай прыватнай уласнасці і знаходзілася фабрыка.
Падчас акцыі затрыманыя сямёра чалавек. Пры ператрусе знойдзеныя і канфіскаваныя прафесійная тэхналагічная лінія коштам каля 1 млн злотых, больш за 1,8 млн штук цыгарэт, рэзаны тытунь і неабходныя для вытворчасці кампаненты.
Следчыя мяркуюць, што на фабрыцы да моманту яе ліквідацыі магло быць выраблена некалькі дзясяткаў мільёнаў штук цыгарэт. Канфіскаваныя цыгарэты і рэзаны тытунь нанеслі б казне шкоду ў памеры больш за 2 млн злотых.
Затрыманым мужчынам ва ўзросце ад 32 да 60 гадоў прад’яўленыя абвінавачванні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе і вытворчасці і збыце падакцызных тавараў. Яны змешчаныя пад варту тэрмінам на 3 месяцы.
Расследаванне па справе працягваецца, не выключаны далейшыя затрыманні.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…