Незвычайную аперацыю па выратаванні каровы правялі астравецкія ратавальнікі. Увечары 26 лістапада, а 16.28 на пульт дыспетчара раённага аддзела надзвычайных сітуацый паступіў званок з просьбай дапамагчы выцягнуць карову з балота паблізу хутара Кланішкі, піша ostrovets.by.
Гаспадары распавялі, што днём навязалі сваю карміцельку з цялём, а тая сарвалася і сышла на балота. Дзіцяня жывёлы яны выцягнулі самі, а з каровай ўсё аказалася больш складана.
На выклік адправіліся выратавальнікі з пасады ў Варнянах.
Выцягнуць карову аказалася не так проста. Аперацыя па выратаванні ўскладнялася тым, што ўжо было цёмна, а жывёла знаходзілася ў цэнтры балота. Да таго ж у работнікаў МНС угразла і машына — прыйшлося выклікаць на дапамогу аддзяленне пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада на аб’ектах АЭС.
Сумеснымі намаганнямі карову ўдалося вызваліць з балота. Жывёла, як і цяля, не пацярпелі.