Затрымалі электраманцёра з Ліды, які вёў у Telegram «дошку ганьбы» сілавікоў

Затрыманы электраманцёр з Ліды, які стварыў у Telegram канал- «Дошку ганьбы». Там ён размяшчаў інфармацыю аб сілавіках, піша прэс-служба МУС. Апублікавана відэа з прызнаннем затрыманага, дзе тэкст паведамлення прэс-службы начытвае нехта са схаваным тварам і змененым голасам.

На 42-гадовага мужчыну выйшлі аператыўнікі гродзенскага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС.

На сваім канале затрыманы публікаваў анкеты міліцыянтаў з іх фотаздымкамі, хатнімі адрасамі і тэлефонамі. Таксама ў паблік траплялі падобныя звесткі пра сябраў іх сем’яў.

«Акрамя „Дошкі ганьбы“ лідчанін кіраваў каналам „Аб'яднаны саюз рэвалюцыі“ і чатам „Ліда краіна для жыцця“, дзе ўдзельнікаў заклікалі да гвалту над сілавікамі і іх дзецьмі, а таксама да правядзення дыверсій на чыгуначным транспарце. За гэтыя дзеянні выканаўцам прапаноўвалі грошы», — сказана ў паведамленні прэс-службы МУС.
У кватэры лідчаніна знайшлі «пратэстную атрыбутыку, нож, пнеўматычны пісталет», якія канфіскавалі разам з тэхнікай, — паведамляе прэс-служба.

Скрыншот відэа

На сваім канале я публікаваў неправераную інфармацыю ад іншых удзельнікаў телеграм-канала пра суддзяў, работнікаў МУС, сяброў выбарчых камісій, — кажа мужчына ў відэа-прызнанні. — На гэтай «дошцы» друкавалася інфармацыя: прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада, на чым ездзіць, адрас, мабільны тэлефон, — паведамляе затрыманы.

Ужо на іншым фоне мужчына кажа, што пераследаваў мэты, каб супрацоўнікі МУС, якіх яшчэ няма [там], убачыўшы іншых, пераходзілі на бок пратэстоўцаў.

У прызнанні мужчына папрасіў прабачэння перад тымі, інфармацыю пра каго ён размясціў у сваім канале, удакладніўшы яшчэ раз, што яна была неправеранай. Таксама ён сказаў, што перасылаў некаторых са сваёй «дошкі ганьбы» ў канал «Карнікі Беларусі».

«Хачу звярнуўся да тых, хто займаецца аналагічнай дзейнасцю: хлопцы, телеграм-канал не ананімны, уся інфармацыя ў МУС ёсць, і рана ці позна яны могуць дабрацца і да вас», — папярэдзіў ён напрыканцы.

У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа за абразу прадстаўніка ўлады. ГУБАЗіК высвятляе іншыя эпізоды дзейнасці фігуранта, і яго саўдзельнікаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025