Пенсіянерка Алена з Гродна да выбараў 2020 года не цікавілася палітыкай. У жніўні яна пазнаёмілася з гісторыяй БЧБ-сцяга, а пасля заявы Лукашэнкі пра «фашызм», вырашыла зрабіць нашыўкі з ягоным партрэтам на фоне нацыянальнай сімволікі.
«Я ненавіджу хлусню. Лукашэнка заяўляў, што няма яго фатаграфій з гэтым сцягам. Пасля яго інтэрв'ю ў інтэрнэце сталі актыўна выкладваць яго здымкі з нацыянальнай сімволікай. Мне адзін спадабаўся і я вырашыла зрабіць з яго тканкавую нашыўку на куртку».
У сваёй куртцы з нашыўкай Алена з гонарам ходзіць па вуліцах Гродна ўжо некалькі дзён. Кажа, мінакі падыходзяць і паказваюць палец уверх. Сама яна не супраць, каб яе фатаграфавалі. Міліцыя жанчыну не спыняе.
Алена супраць гвалту і ёй не падабаецца, што зараз адбываецца з беларускім народам.
«Лукашэнка ж сам казаў, калі людзі будуць супраць, ён сыдзе — трымацца сінімі пальцамі за ўладу не будзе. А што адбываецца? Колькі людзей ужо пасадзілі і збілі. Мой сын і нявестка таксама атрымалі штрафы за тое, што знаходзіліся не ў той час і не ў тым месцы».
20 лістапада Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра БЧБ-сцяг і сказаў, што ачысціць грамадства ад «фашысцкай сімволікі».
«Гэта фашысцкая сімволіка. Хто ўнёс гэтае пытанне на рэферэндум? Ваш пакорны слуга. Калі ў нас былі БЧБ-шныя сцягі, якія ў нас нацыяналісты праціснулі, я катэгарычна супраць пярэчыў. Ну, абралі, я стаў прэзідэнтам, імгненна унёс вам на рэферэндум: вырашыце — вось адна сімволіка, вось другая, — якую абераце, такая будзе.
Пераважная большасць падтрымала цяперашнюю дзяржаўную сімволіку. Якія да мяне пытанні? І потым, Лукашэнкі партрэтаў пад БЧБ-сцягамі не было, а фашыстаў, Гітлера — былі».
Лукашэнка дадаў, што не мае намеру цярпець «гэтую фашысцкую сімволіку ў Мінску».
«Мы прыбяром гэтую фашысцкую сімволіку з нашага грамадства. Зробім гэта прыгожа і перш за ўсё растлумачваючы, убіваючы ў галаву людзям, што гэта нельга рабіць».
Чытайце таксама:
Меркавана сцяг быў створаны ў 1917 годзе як сімвал беларускага нацыянальнага руху. Лічыцца, што аўтарам эскіза быў архітэктар Клаўдзій Дуж-Душэўскі. У 1918 годзе бел-чырвона-белы стаў сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.
Падчас Другой сусветнай вайны сцяг некаторы час выкарыстоўваўся на тэрыторыі Беларусі арганізацыямі, якія пайшлі на супрацоўніцтва з гітлераўцамі. У час вайны калабаранты з многіх краін Еўропы выкарыстоўвалі свае нацыянальныя сцягі.
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 19 верасня 1991 года зацвердзіў бел-чырвона-белы сцяг як дзяржаўны сімвал. Пры гэтым сцягу Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам і прымаў прысягу. У 1995 годзе ён ініцыяваў рэферэндум па замене нацыянальнай сімволікі. У выніку рэферэндуму з’явілася існая сёння дзяржаўная сімволіка,
заснаваная на савецкім сцягу і гербе.
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…