Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча гродзенскі музыка Алесь Дзянісаў разам з творчым рухам «Асобы» запісаў песню на верш паэта. Верш і кліп прысвечаны паўстанцам 1863−1864 гадоў.
«Гэтая творчая праца — вынік фантастычнага збегу абставінаў. Тут і падзеі апошніх месяцаў, кансалідацыя гарадзенскай творчай суполкі, тут і ментальная кансалідацыя творчай групы ў зацікаўленнасці творчасцю генія беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Нам пашчасціла аб’яднаць словы, музыку і погляд напярэдадні юбілея паэта — 90 год са дня нараджэння», — напісаў на сваёй старонцы у сацыяльных сетках рэжысёр кліпу Васілій Калач.
Уладзімір Караткевіч — адзін з самых папулярных беларускіх пісьменьнікаў ХХ стагодзя. Ён аўтар такіх твораў як «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», «Дзікае паляванне караля Стаха» і іншых.
У гродзенская абласной бібліятэцы ім. Я.Ф. Карскага да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча зладзілі літаратурную выставу «Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…». На ёй сабралі кнігі з інфармацыяй аб жыцці і творчай спадчыне класіка беларускай літаратуры. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…