Затрыманне 11 жніўня. Фота: чытачы Hrodna.life
На пасажыра таксі і сябра Аляксея Лапы Ігара Лазавіка завялі крымінальную справу па арт. 364 КК 20 кастрычніка, аднак паведамілі яму толькі 13 лістапада. Яго вінавацяць у гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, паведамляе spring96.org.
Разбіральніцтва справы працягнулася 24 лістапада. Апыталі сведкаў з ліку АМАП — яны пацвердзілі версіі пацярпелых — і праграміста, які запісаў відэа здарэння 11 жніўня. Сярод іншага вывучылі перамовы абанентаў чатырох пасажыраў таксі і перамяшчэння абанентаў. Наступнае судовае паседжанне адбудзецца 2 снежня.
Таксіст Аляксей Лапа 11 жніўня катаўся з трыма сябрамі па горадзе, у акцыі пратэсту яны не ўдзельнічалі. Савецкіх памежнікаў сябры выйшлі папаліць, затым селі ў аўтамабіль. Некалькі АМАПаўцаў пачалі біць па машыне. Аляксей спалохаўся і пачаў з’язджаць, АМАПавец рушыў да капота і атрымаў пару сінякоў. Праз некалькі хвілін сяброў жорстка затрымалі - трое з чацвярых трапілі ў бальніцу з траўмамі. 5 лістапада Аляксея пачалі судзіць па арт. 364 КК — Гвалт ці пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…