Навіны

Гродзенскага актывіста Сяргея Верамеенку асудзілі за ўдзел у акцыі 19 жніўня — прайшло больш чым тры месяцы

Гродзенскага грамадска-палітычнага актывіста і ўласніка крамы патрыятычных сувеніраў «Адметнасць» Сяргея Верамеенку асудзілі на 5 сутак арышту. Пакаранне вынеслі паводле артыкула 23.34 Каап за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 19 жніўня. Суд прайшоў 24 лістапада — больш чым праз тры месяцы пасля даты правапарушэння.

Пасяджэнне прайшло ў судзе Кастрычніцкага раёна. Сяргея абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 19 жніўня. Тады гродзенцы сабраліся ля тытунёвай фабрыкі, каб падтрымаць яе супрацоўнікаў, якія збіраліся баставаць. Прысуд вынесла суддзя Алена Тоўсцік-Самойла.

Згодна з КоАП Рэспублікі Беларусь, тэрмін даўнасці для адміністрацыйнай справы — два месяцы. З 19 жніўня ўжо прайшло больш за тры месяцы. Выявілася, што працу над справай перапынялі, бо за гэты час Сяргей некалькі разоў быў на бальнічным — з нагоды траўмы і з нагоды хваробы.

Калі менавіта трэба будзе адбываць прысуджаныя пяць сутак арышту, невядома. Згодна з КоАП, спагнанне можа быць накладзена не пазней аднаго месяца з дня вынясення пастановы аб аднаўленні разгляду справы.

«У справе былі толькі тры паперы, якія наўпрост датычыліся майго так званага правапарушэння», — расказаў Сяргей Верамеенка Hrodna.life. Пратакол затрымання быў без подпісаў сведак. Пратаколы апытання сведак былі аднолькавыя. Сведка на судзе сказаў, што пазнаў Сяргея на мерапрыемстве, бо ведае яго па ягонай дзейнасці.

Сяргей Верамеенка будзе абскарджваць рашэнне суда, аж да звяртання ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Чытайце таксама: Журналисту Hrodna.life Руслану Кулевичу отказали в возбуждении уголовного дела по факту его телесных повреждений

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025