Ілюстрацыйнае фота. Фота: Алена Кавальчук
У верасні абвінавачаны ў адным з Telegram-каналаў размясціў непрыстойны каментар, «зневажаючы гонар і годнасць» члена камісіі. Абвінавачанага асудзілі на паўтара года «хіміі» па арт. 189 КК, паведамляе БЕЛТА.
«Падчас следства ён прызнаў сваю віну, раскаяўся ў зробленым і прынёс прабачэнні пацярпелай. Свае паводзіны абвінавачаны патлумачыў уплывам недакладнай інфармацыі», — распавялі ў пракуратуры.
Пракуратура Мастоўскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе аб абразе члена ўчастковай выбарчай камісіі. З улікам пазіцыі дзяржабвінаваўцы суд Мастоўскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым па арт. 189 (абраза) КК. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год 6 месяцаў.
Ноўтбук, з якога быў пакінуты абразлівы каментар, канфіскаваны.
Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…