Гродзенцы паспрабуюць размаўляць з уладамі. Каб зразумець, як гэта зрабіць, зладзяць хакатон

У Гродне паспрабуюць аднавіць камунікацыю паміж грамадзянскай супольнасцю і гарадскімі ўладамі. Каб знайсці эфектыўны і адначасова бяспечны фармат, зладзяць крэатыўную сустрэчу, дзе абмяркуюць нават самыя незвычайныя прапановы.

Ідэя аднавіць дыялог належыць грамадскім актывістам, якія ў жніўні 2020 года дамагліся ад адміністрацыі горада выканання сваіх патрабаванняў. Тыя дамовы неўзабаве былі сарваныя, а ціск на грамадскую супольнасць Гродна істотна ўзмацніўся. Таму актуальным застаецца пытанне: у якіх формах можна працягваць камунікацыю, каб урэшце тыя, хто выказвае іншы за афіцыйны пункт погляду, былі пачутыя.

Пра ініцыатыву размаўлялі на сустрэчы «Свабодны вечар». Яе арганізаваў праект InspiredByРэгіён 19 лістапада ў Цэнтры гарадскога жыцця.

Што такое «Свабодны вечар»


Мэта «Свабоднага вечара» — бліжэй пазнаёміць гродзенцаў з грамадскімі актывістамі, каб разам рабіць гарадскую прастору больш дэмакратычнай. Цягам вечару пра свой досвед расказалі намеснік старшыні партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольга Вялічка, рэжысёр і акцёр Васіль Калач і галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота.

Аднавіць давер паміж бакамі

«Трэба, каб гэта [новыя формы камунікацыі - Hrodna.life] было прынята большасцю жыхароў гораду і ў той жа час выканальна для сённяшняй сітуацыі», — лічыць намеснік старшыні партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, адзін з ініцыятараў дыялогу. Ён упэўнены, што альтэрнатывы перамовам не існуе. «На пэўным этапе ўсё роўна і з аднаго і з другога боку зрасцецца ў галаве ідэя, што мы павінны дамовіцца. І да гэтага моманту трэба быць гатовымі», — кажа Вадзім.

Вадзім Саранчукоў падкрэслівае, што перамовы стануць магчымыя толькі пасля выбудовы сістэмы ўзаемнага даверу, калі прынцыповыя патрабаванні аб спыненні гвалту і вызваленні палітвязняў не ігнаруюцца, а абодва бакі размаўляюць на роўных. Аднак техналогію аднаўлення даверу трэба яшчэ ствараць.

Акцёр і рэжысёр Васіль Калач на «Свабодным вечары» ў Цэнтры гарадскога жыцця, 19 лістапада 2020

Будзе свая дыялогавая пляцоўка

Абмеркаваць фармат адносінаў з мясцовай уладай і далейшы план дзеянняў гродзенцаў запросяць праз два тыдні. Пра гэта распавёў Hrodna.life адзін з арганізатараў мерапрыемства, прадстаўнік InspiredByРэгіён Іван Петушок.

«Гэта будзе фармат хакатону, калі удзельнікі змогуць аб’яднацца ў праекты і правесці мазгавы штурм. Мы запрашаем усіх зацікаўленых, тут няма падзелу на сваіх і чужых. Калі ёсць прадстаўнікі ўлады, якія сапраўды гатовыя ўключыцца ў такую дыскусію, мы будзем толькі рады», — кажа Іван Петушок.

В августе диалог общества с властями проходил на площадях. Сейчас нужна новая форма. Фото: площадь Ленина в Гродно, 14 августа 2020 г.

Ён мяркуе, што такія сустрэчы дазволяць стварыць якасную дыялогавую пляцоўку. Яна дапаможа знайсці эфектыўны і бяспечны спосаб камунікацыі паміж актыўнымі гродзенцамі і ўладай.

На хакатоне абмяркуюць таксама шляхі дапамогі Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу, канцэпцыю свабоднага творчага руху Гродна, праблемы незалежных СМІ.

Актывісты змогуць аб’яднацца

Агульная пляцоўка дасць магчымасць аднадумцам аб’яднацца і каардынаваць свае дзеянні. Так, у час «Свабоднага вечару» актывіст Дзмітрый Салаш расказаў, што ў горадзе ўжо ствараецца «Гродзенскі клуб выбаршчыкаў». Ён таксама мае на мэце дагрукацца да ўладаў. Удзельнікі клуба паспрабуюць данесці да дэпутатаў патрабаванні аб сумленных выбарах, спыненні рэпрэсій, вырашэнні іншых праблемаў гараджан.

На сустрэчы гарадскіх ініцыятыў апроч неабыякавых гродзенцаў прапануюць запрашаць і экспертаў з іншых гарадоў. Напрыклад, Дзмітрый Салаш прапанаваў арганізаваць сустрэчу з прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам.

Чытайце таксама: Гродно — город свободных людей. Как протестовали гродненцы в разные годы

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024