Новости

Высокарэнтабельныя прадпрыемствы мусяць пералічыць грошы ў бюджэтны фонд. Гродзенская «табачка» — больш за палову ўсёй сумы

Высокарэнтабельныя прадпрыемствы Беларусі абавязаны пералічыць частку свайго прыбытку ў дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця. У спісе прадпрыемстваў - Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», якая павінна перавесці больш за палову агульнай сумы.

Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 16 лістапада 2020 года № 652 афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 18 лістапада. Усяго 47 высокарэнтабельных прадпрыемстваў Беларусі выплацяць у бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця 35 709,25 тыс. рублёў.

Як вынікае з дадатку да пастановы, найбольшыя сумы пералічаць ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» (26 481 тыс. рублёў), ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» (1 730 тыс.), ААТ «Мінскі завод ігрыстых він» (1 579 тыс.), РУП па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ» (1 291 тыс.) і РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» (1 млн).

Выплаты павінны быць здзейсненыя па выніках працы за першае паўгоддзе 2020 штомесяц роўнымі долямі ў лістападзе-снежні 2020, не пазней за 25 чысло кожнага месяца.

Дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2005 г. № 637 для «рэалізацыі найбольш важных эканамічных і сацыяльных праектаў дзяржавы», адзначана на Нацыянальным прававым партале.

Для напаўнення фонду ўрад штогод зацвярджае спіс высокарэнтабельных прадпрыемстваў, якія пералічваюць у фонд частка прыбытку. Па выніках 2019 года ў такі спіс увайшло 40 арганізацый, якія пералічылі 52,5 млн. рублёў, піша Naviny.by.

Чытайце таксама: На табачной фабрике в Гродно не поддержали забастовку

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025