Работнікі і падапечныя Гродзенскага дзіцячага хоспіса
Людзі масава скардзяцца ў пракуратуру Гродзенскай вобласці на дзеянні супрацоўнікаў Упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці. Гаворка ідзе аб правядзенні праверкі ў дачыненні да Вольгі Вялічкі, дырэктара Гродзенскага дзіцячага хоспіса.
Звароты не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым ч. 5 арт. 139 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — КПК), згодна з якім скаргі могуць быць пададзены ў вуснай або пісьмовай форме. Электронныя звароты не ўтрымліваюць асабісты подпіс заяўніка, іх падача ў рамках КПК не прадугледжаная. Скаргі на дзеянні і рашэнні органа, які вядзе крымінальны працэс, якія паступілі ў электронным выглядзе, не падлягаюць разгляду ў парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным законам, паведамілі ў пракуратуры.
Згодна з арт.138 КПК дзеянні і рашэнні органа, які вядзе крымінальны працэс, могуць быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку ўдзельнікамі крымінальнага працэсу, а таксама іншымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, калі працэсуальныя дзеянні і рашэнні закранаюць іх інтарэсы.
Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі ў Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя святога Губерта 22 кастрычніка. У хоспісе прайшоў «агляд офісных і іншых памяшканняў» — праходзіць праверка ўхілення службовых асоб і супрацоўнікаў хоспіса ад выплаты падаткаў. Забралі два кампутары, дакументы па спонсарскай дапамозе, працоўны нататнік дырэктара з кантактамі.
У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Hrodna.life не змаглі даць інфармацыю аб ходзе праверкі. З сваіх крыніц дырэктар хоспіса Вольга Вялічка даведалася, што справа звязана з магчымым вырабам і продажам бел-чырвона-белых сцягоў у хоспісе.
Супрацоўнікаў Гродзенскага дзіцячага хоспіса правяраюць па справе аб нявыплаце падаткаў
ДФР начал рассылать письма спонсорам Гродненского детского хосписа
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…