Навіны

Дзевяць навагодніх елак і 86 000 лямпачак. Калі Гродна ўпрыгожаць да Новага года

На плошчы Леніна ўсталююць новыя канструкцыі «Аркада», «Свечка», «Бык», у парку Жылібера павялічаць святочную зону да пешаходнага моста на вул. Леніна, на Савецкай плошчы адкрыюць кірмаш на ўсе святы, паведаміў grodnonews.by дырэктар прадпрыемства «Гарсвятло» Алег Дабравольскі.

800 елак плануюць закупіць у лясгасах.

300 елак будзе налічваць галоўная ёлка на плошчы Леніна, упрыгожаная амаль 200 цацкамі і святлодынамічнымі гірляндамі. 120 навагодніх елак ўвойдзе ў малыя канструкцыі.

9 навагодніх елак з гірляндамі плануе ўсталяваць «Гарсвятло» на плошчах Леніна і Савецкай, вуліцах Дзяржынскага, Ліможа, Кабяка, Урублеўскага, на праспекце Касманаўтаў у раёне аўтавакзала, у мікрараёнах Альшанка і Пагараны-Кашэўнікі. У Альшанцы сваю ёлку паставіць гандлёвая кампанія «Санта», на вуліцы Гарнавых — абласная філармонія. Гандлёвы цэнтр «Карона» на праспекце Касманаўтаў таксама плануе ўсталяваць ёлку на паркоўцы аўтамабіляў. Навагодняя ёлка ў новым мікрараёне Грандзічы-2 на цяперашні Новы год не запланавана, паколькі не сфарміраваны яго цэнтр, затое ў наступным годзе, па словах Алега Дабравольскага, навагодняя ёлка там будзе.

86 000 лямпачак плануецца запаліць на свяце. Для ўпрыгожвання горада выкарыстоўваюць 88 святладыёдных і святладынамічных канструкцый. Працягласць упрыгожванняў ў выглядзе гірлянд, святлодыедных расцяжак, улічваючы навагоднія ёлкі і святлодынамічныя канструкцыі, складзе 14 860 пагонных метраў.

Да 7 снежня Гродна будзе цалкам упрыгожаны да святаў, паведамляе «Гродна Плюс». У апошнія дні лістапада пачнецца ўстаноўка елак. Цяпер работнікі «Гарсвятло» развозяць канструкцыі да месцаў ўстаноўкі.

Канструкцыі «Пірамід» з’явяцца на кальцавых развязках горада ў раёне праспекта Касманаўтаў, вуліц Славінскага, Таўлая і на Фортах, «Фігуры анёлаў» — на вуліцах Суворава і Дзяржынскага. Кальцавая развязка на вуліцы Гарнавых будзе падсветленая святлодыёднымі гірляндамі, размешчанымі на апорах вонкавага асвятлення. А ратонда на вуліцы Дарвіна ўпрыгожыцца святладыёдным дюралайтом і гірляндамі стрынг-лайт. Уезд у горад з боку М6 таксама ўпрыгожаць святладыёднымі канструкцыямі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі будынак атрымаў чарговыя прэстыжныя ўзнагароды

Сярод пераможцаў XXII Рэспубліканскага конкурсу на лепшы архітэктурны твор апынулася гродзенскае праектнае бюро «Інтэлсток Інжынірынг».…

29 кастрычніка 2025

«Сігнал для недружалюбнага суседа». Літва закрывае мяжу з Беларуссю на месяц

У сераду, 29 кастрычніка, урад Літвы прыняў рашэнне закрыць мяжу з Беларуссю на месяц, але…

29 кастрычніка 2025

У Гродне пачынаюць падрыхтоўку да навагодніх святаў

У Гродне ўжо пачалі рыхтавацца да сустрэчы Новага года. На вуліцы Савецкай упрыгожаць аркі, а…

29 кастрычніка 2025

Шматгадовая барацьба: дарогу каля Скідзеля расчысцілі толькі пасля зваротаў мясцовай жыхаркі

Некалькі гадоў участак дарогі Скідзель – Каўшова ў Мастоўскім раёне заставаўся праблемным. Над праезнай часткай…

29 кастрычніка 2025

У Гродне прадпрымальнікам прапануюць зарабіць на разборцы старых аўтобусаў

«Гроднааблаўтатранс» шукае, хто б заняўся разборкай спісанага транспарту на металалом. Усяго плануюць разабраць чатыры старыя…

29 кастрычніка 2025

«Чорт яго ведае, што нас яшчэ чакае за ўсходняй мяжой». Польшча ў лістападзе можа адкрыць два пункты пропуску з Беларуссю

Польшча да канца 2025 года можа адкрыць два пункта пропуску на мяжы з Беларуссю. Пра…

28 кастрычніка 2025