Украшения к Новому году
На плошчы Леніна ўсталююць новыя канструкцыі «Аркада», «Свечка», «Бык», у парку Жылібера павялічаць святочную зону да пешаходнага моста на вул. Леніна, на Савецкай плошчы адкрыюць кірмаш на ўсе святы, паведаміў grodnonews.by дырэктар прадпрыемства «Гарсвятло» Алег Дабравольскі.
800 елак плануюць закупіць у лясгасах.
300 елак будзе налічваць галоўная ёлка на плошчы Леніна, упрыгожаная амаль 200 цацкамі і святлодынамічнымі гірляндамі. 120 навагодніх елак ўвойдзе ў малыя канструкцыі.
9 навагодніх елак з гірляндамі плануе ўсталяваць «Гарсвятло» на плошчах Леніна і Савецкай, вуліцах Дзяржынскага, Ліможа, Кабяка, Урублеўскага, на праспекце Касманаўтаў у раёне аўтавакзала, у мікрараёнах Альшанка і Пагараны-Кашэўнікі. У Альшанцы сваю ёлку паставіць гандлёвая кампанія «Санта», на вуліцы Гарнавых — абласная філармонія. Гандлёвы цэнтр «Карона» на праспекце Касманаўтаў таксама плануе ўсталяваць ёлку на паркоўцы аўтамабіляў. Навагодняя ёлка ў новым мікрараёне Грандзічы-2 на цяперашні Новы год не запланавана, паколькі не сфарміраваны яго цэнтр, затое ў наступным годзе, па словах Алега Дабравольскага, навагодняя ёлка там будзе.
86 000 лямпачак плануецца запаліць на свяце. Для ўпрыгожвання горада выкарыстоўваюць 88 святладыёдных і святладынамічных канструкцый. Працягласць упрыгожванняў ў выглядзе гірлянд, святлодыедных расцяжак, улічваючы навагоднія ёлкі і святлодынамічныя канструкцыі, складзе 14 860 пагонных метраў.
Да 7 снежня Гродна будзе цалкам упрыгожаны да святаў, паведамляе «Гродна Плюс». У апошнія дні лістапада пачнецца ўстаноўка елак. Цяпер работнікі «Гарсвятло» развозяць канструкцыі да месцаў ўстаноўкі.
Канструкцыі «Пірамід» з’явяцца на кальцавых развязках горада ў раёне праспекта Касманаўтаў, вуліц Славінскага, Таўлая і на Фортах, «Фігуры анёлаў» — на вуліцах Суворава і Дзяржынскага. Кальцавая развязка на вуліцы Гарнавых будзе падсветленая святлодыёднымі гірляндамі, размешчанымі на апорах вонкавага асвятлення. А ратонда на вуліцы Дарвіна ўпрыгожыцца святладыёдным дюралайтом і гірляндамі стрынг-лайт. Уезд у горад з боку М6 таксама ўпрыгожаць святладыёднымі канструкцыямі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…