Акция протеста 15 ноябпя в Гродно. Фото: Hrodna.life
У Гродне 15 лістапада прайшла акцыя памяці загінулага ў Мінску Рамана Бандарэнка. Паводле дадзеных пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі праваабарончага цэнтра «Вясна» на раніцу 16 лістапада, толькі ў Гродне затрымалі 76 чалавек. У прэс-службе УУС Гроднааблвыканкама колькасць затрыманых афіцыйна не называюць. Некаторых павезлі ў Слонім.
Ва УУС Гродзенскай вобласці адзначылі 5 асяродкаў пратэстаў 15 лістапада: у Гродне, Лідзе, Смаргоні, Наваградку, Іўі. Па версіі міліцыі, агулам прынялі ўдзел 335 чалавек.
Вядома, што некаторых затрыманых да суду павезлі ў Слонім. У прэс-службе УУС гэта звязалі з магчымай перагрузкай ізалятараў часовага ўтрымання. Лік затрыманых у Гродне ў УУС назваць адмовіліся.
Таксама затрыманых гарадзенцаў да суду адвезлі ў два гарадскіх ізалятара: у СІЗА № 1 Гродна на Кірава, 1 і ІЧУ на вул. Гая. Аўтазак не менш за чатыры разы прыязджаў да Ленінскага РАУС забіраць затрыманых. Суда сярод іншых чакаюць: фрылансер Hrodna.life Андрэй Ломаў, фатограф Яўген Бузук, уладальнік партала autogrodno.by Міхаіл Кунцэвіч, псіхатэрапеўт Ігар Папеня, радыёвядучы Сяргей Гадзяеў, палітык Аляксандр Рэйзман. Суды пройдуць 16 і 17 лістапада.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…