У Telegram-канале медыкаў «Белые халаты» апублікавалі табліцу, якая, як там сцвярджаюць, змяшчае звесткі аб новых выпадках каранавіруса з 6 па 14 лістапада. Згодна з ёй, па агульнай колькасці тых, хто захварэў на COVID-19, Гродзенскую вобласць апярэджвала толькі Мінская вобласць і Мінск.
Гэтыя звесткі, паводле іх інфармацыі, перададзеныя ў Міністэрства аховы здароўя аблвыканкамамі. Згодна з ім, 14 лістапада прырост па коронавирусу у Беларусі склаў 6170 новых выпадкаў. Афіцыйна Міністэрства аховы здароўя 14 листапада агучыла агульную лічбу тых, хто заразіліся за ўвесь час, — 112 870 чалавек, і сутачны прырост, адпаведна — 1248 хворых (на 15 лістапада — 1315).
У «Белых халатах», са спасылкай на свае крыніцы, сцвярджаюць, што нават гэта — зменшаныя дадзеныя. Напрыклад, у Гомельскай вобласці
Табліца паказвае толькі дадзеныя па прыросце тых, хто захварэў і колькасці выпісаных. Звестак па смяротнасці ў ёй няма.
З апублікаваных дадзеных відаць, што менш за ўсё тых, хто захварэў, на 14 лістапада было ў Гомельскай вобласці. Больш за ўсё захварэлых за суткі было ў Мінску, згодна з дакументам, яго даганяе Віцебская вобласць. У Гродзенскай вобласці ў апублікаванай табліцы значыцца 34 546 тых, хто захварэў на 14 лістапада і сутачны прырост — 833 новых выпадкаў. Па агульнай колькасці тых, хто захварэў, Гродзенская вобласць там на трэцім месцы пасля Мінска і Мінскай вобласці.
Чытайце таксама: Владимир Караник снова говорит о плато по COVID-19. Но количество заболевших в Гродно не раскрывает
Мінздароўя прагназуе выхад на плато захворвання ў Беларусі на снежань-студзень.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…