Новости

У Ваўкавыску да панядзелка затрымалі гараджан, якія выйшлі ў памяць Рамана Бандарэнкі

12 лістапада некалькі жыхароў Ваўкавыска выйшлі на акцыю памяці загінулага ў Мінску Рамана Бандарэнкі. Дзевяць з іх затрымалі на трое сутак — да суда ў панядзелак. 13 лістапада прайшла паніхіда па Раману Бандарэнка ў ваўкавыскім храме.

Гараджане сабраліся ў ланцуг салідарнасьці каля 21:30 у чацвер, 12 лістапада каля крамы «Універсам» у адным з мікрараёнаў Ваўкавыска. Людзі стаялі са свечкамі і ліхтарыкамі. Ніякай сімволікі, па словах знаёмай затрыманых, у іх не было. У дзвюх дзяўчат былі ў руках парасоны. Яны змаглі прабыць там паўгадзіны, потым прыехала міліцыя і затрымала дзевяць з тых, хто прыйшоў, распавяла жыхарка Ваўкавыска. Некаторым удалося сысці.

Фота даслала чытачка

Супрацоўнікі міліцыі спачатку сказалі, што затрымліваюць тых, хто сабраўся, для праверкі асобы, распавяла Hrodna.life жыхарка Ваўкавыска, знаёмая з затрыманымі. Максімальны законны тэрмін для выяўлення асобы — 3 гадзіны. Пазней у міліцыі ўдакладнілі, што затрыманыя застануцца ў РАУС да панядзелка, 16 лістапада. Ім інкрымінуюць артыкул 23.34 КаАП (удзел ў несанкцыянаваным мерапрыемстве).

13 лістапада блізкія затрыманых спрабавалі перадаць ім прадукты і неабходныя рэчы, але іх не прынялі. Па словах жыхаркі Ваўкавыска, узялі толькі сродкі гігіены, а ежу, па яе дадзеных, забараніў браць начальнік РАУС.

У Ваўкавыскім РАУС на званкі Hrodna.life не адказалі. У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама сказалі, што афіцыйная інфармацыя будзе не раней за панядзелак.

Паніхіда абышлася без затрыманняў

Таксама ўвечары 13 лістапада ў ваўкавыскім саборы Пятра і Паўла адслужылі паніхіду па загінулым Раману Бандарэнка. «Абышлося без затрыманняў. Перад самай панихидой адзін вернік сказаў, што многія людзі стаяць на вуліцы і пабойваюцца заходзіць», — распавёў Hrodna.life святар Аляксандр Богдан. Па яго словах, прыйшло дастаткова шмат людзей. «Хацелі нават з кветкамі прыйсці, каб потым каля храма на вуліцы зрабіць мемарыял з лампадамі. Але, як сказала адна парафіянка, з кветкамі ісці пабаяліся».

14 лістапада гараджане наведалі помнік ахвярам фашызму.

Фота даслаў Аляксандр Богдан

Чытайце таксама: Панихида и цепи солидарности. Как Гродно скорбит по Роману Бондаренко

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025