Презентация книги , напечатанной шрифтом Брайля. Фото: grodnonews.by
Кнігу «Мяне завуць Лахнэска», надрукаваную шрыфтам Брайля, прэзентавалі 12 лістапада ў Гродне. Акрамя таго, выпусцілі аўдыёдыскі у агучцы народнага артыста Беларусі Віктара Манаева. Аўтар кнігі Алена Масла разам з сацыяльна-культурнай установай «МоцАрт» зрабілі кнігу даступнай для дзяцей з парушэннямі зроку, паведамляе grodnonews.by.
Сродкі сабралі праз краўдфандынгавую платформу. У выніку з’явілася кніга «Мяне завуць Лахнэска», надрукаваная шрыфтам Брайля, або, як кажуць прафесіяналы, тактыльна-брайлевая брашура. Выдалі сем асобнікаў, з іх два знаходзяцца ў Гродне. Адна — у спецбібліятэцы для інвалідаў па зроку.
— Ведаў, як ствараць тактыльныя кнігі, не было зусім. І хоць у Гродне некалькі гадоў таму была зроблена серыя такіх кніг, мы да гэтай працы далучыліся ўпершыню, — дзеліцца бібліятэкар філіяла бібліятэкі № 3 Ірына Вараб’ёва. — Выдатна дапамагчы дзеткам з парушэннямі зроку «убачыць» гераіню казкі. Акрамя таго, гэты вопыт можа спатрэбіцца нам у будучыні, каб самім ствараць кнігі такога фармату. Вельмі спадзяемся, што кніга спадабаецца ў першую чаргу маленькім чытачам.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…