Навіны

За ўдар у сцягно сілавіку пенсіянеру ў Гродне прысудзілі два з паловай гады без накіравання ў папраўчыя ўстановы

63-гадовага гродзенца Юзафа Нямеру, які даў пінок у сцягно сілавіку, прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК. Яму вынеслі прысуд: па двух артыкулах — абмежаванне волі на два з паловай гады без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Яго вызвалілі ў зале суда. Прысуд у зале сустрэлі апладысментамі.

У тэрмін пакарання залічылі час затрымання і знаходжання пад вартай. На карысць пацярпелага спагналі 500 рублёў за маральную шкоду — той прасіў 1000. Аўтамабіль Нямеры будзе пад арыштам, пакуль ён не заплаціць грошы. Вопратку і мабільны тэлефон, якія лічыліся рэчдоказамі, вернуць Юзафу.

Юзаф Нямера пасля абвяшчэння прысуду. Фота: Алена Кавальчук

Дзяржабвінаваўца прасіў 2 гады пазбаўлення волі і штраф у 200 базавых велічынь (5 400 рублёў) паводле арт. 364 і ч. 1 арт. 342 КК.

Адвакат прасіў апраўдаць па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках, а за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў прызначыць мінімальнае пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

«Перш за ўсё затаплю лазню»

— Я быў упэўнены — мяне абавязаны былі вызваліць. Спадзяваўся, што па арт. 342 апраўдаюць — абвінавачванне з пальца высмактанае. Арт. 364 — ну, удар быў. Адчуваю сябе змачаленым, — распавёў Юзаф Hrodna.life адразу пасля вызвалення.

Юзаф Нямера з блізкімі пасля абвяшчэння прысуду. Фота: Алена Кавальчук

На ўмовы ўтрымання ў СІЗА № 1 Гродна Юзаф не скардзіўся: сказаў, харчаванне добрае, на шпацыр выводзілі. У адным з карпусоў было восем чалавек у камеры, «холадна, сыра, усе кашляюць». З ім у камеры адзін час знаходзіўся палітвязень Дзяніс Кірэшчанка, які праходзіць па «карэліцкай справе». «Перш за ўсё затоплю лазню», — сказаў Юзаф Hrodna.life.

Чытайце таксама: В Беларуси более 120 политзаключенных. Сколько из них в Гродненской области?

«Міліцыя з народам!» — правакацыйны лозунг?

Юзаф раней прызнаў віну часткова — паводле арт. 364 КК. Віну па ч. 1 арт. 342 КК ён адмаўляў. У апошнім слове 12 лістапада Юзаф сказаў, што скрыншоты з відэа пацвердзілі яго невінаватасць па гэтай частцы. «Мяне абвінавачвалі ў выкрыкванні „правакацыйных“ лозунгаў. Натоўп крычаў „Міліцыя з народам!“, „Жыве Беларусь!“, што перакладаецца як „Да здравствует Беларусь!“. Калі гэтыя лозунгі сталі правакацыйнымі?».

Близкие Юзефа Немеро встретили приговор аплодисментами. Фото: Елена Ковальчук
Юзеф Немеро после оглашения приговора. Фото: Елена Ковальчук
Юзеф Немеро с женой Маргаритой после оглашения приговора. Фото: Елена Ковальчук
Юзеф Немеро с женой Маргаритой после оглашения приговора. Фото: Елена Ковальчук

 — Калі чалавек не адчувае згрызот сумлення і маральных пакут ад таго, што цягне дзяўчыну па асфальце, а не носіць яе на руках, то якія могуць быць маральныя пакуты? Прашу адмовіць у пазове. Пакрыць страты па мыццю формы — я згодны. <…> Я прынёс прабачэнні Паўлу Міхайлавічу Снарскаму (імя змянілі ў судзе «для бяспекі» — Hrodna.life) за фізічны боль, што прычыніў яму. На яго месцы мог апынуцца любы іншы супрацоўнік, — таксама сказаў у апошнім слове Юзаф.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024