Па стане на 13 лістапада каранавірусам заразіліся 111 622 беларусаў, ачунялі і выпісаны 93 570 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Толькі па афіцыйных дадзеных 1033 чалавекі з пацверджаным COVID-19 памерлі.
Прырост хворых за суткі ў Беларусі склаў 1167 чалавек. Напярэдадні быў - 1098. За апошнія суткі выпісалі 727 чалавек. Паводле афіцыйных звестак, за суткі памерлі 6 чалавек.
Усяго за перыяд распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 2 814 373 тэсту (33 821 тэст за апошнія суткі).
Нагадаем, што з 14 лістапада ў Гродне ўводзяць масачны рэжым. Абавязковым стане выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання ў аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры, бытавога абслугоўвання, рознічнага гандлю, у пасажырскім транспарце і іншых месцах з масавай колькасцю людзей, у грамадскіх месцах.
Медыкі фіксуют, што пнеўманіі падчас гэтай хвалі COVID-19 сталі больш складанымі, павялічылася колькасць кіслародозалежных пнеўманій.
Ужо ўсе гродзенскія бальніцы у той ці іншай ступені задзейнічаны ў лячэнні небяспечнай інфекцыі, у тым ліку і 4-я бальніца, якую першапачаткова планавалі пакінуць «чыстай», піша s13.ru.
Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр каля двух тыдняў таму таксама перапрафіляваўся пад лячэнне хворых з каранавірусам. Медыкі цэнтра працуюць з імі акрамя асноўнага профілю, расказалі на СТБ. Ужо ў першую ноч сюды прывезлі па хуткай 30 чалавек.
12 рэанімацыйных ложкаў, на кожны — свой апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. У аддзяленнях свабодных месцаў няма, бо ў кардыяцэнтр прывозяць толькі цяжкіх хворых. Як толькі ім становіцца лягчэй — пераводзяць у іншыя стацыянары, а на іх месца бяруць новых. Усе ложкі кардыяцэнтра забяспечаны кропкамі падлучэння кіслароду.
Кансультуе персанал прафесарска-выкладчыцкі склад Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
Цяпер у кожным аддзяленні ўстаноўлена каля пяці рэцыркулятараў для абеззаражання паветра і да 25 бактэрыцыдных выпраменьвальнікаў. Перад кожнымі дзвярыма — кілімкі для абеззаражвання.
Чытайце таксама:
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…