У прыгарадзе Мастоў сталі з’яўляцца пудзіла праваахоўнікаў і труны з “цынічнымі” надпісамі. У гэтым абвінавацілі 38-гадовага гараджаніна і распачалі крымінальную справу за хуліганства (арт. 339 КК), паведамляе прэс-служба МУС. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

У асноўным пудзілы вывешвалі на аўтобусных прыпынках, а труны размяшчалі ў палях. Міліцэйскую форму мастаўчанін браў у знаёмага, чый сваяк раней праходзіў службу. Таксама мужчына размалёўваў месцы ў горадзе і стэлу пры ўездзе ў горад.

– Шкадую, раскайваюся, прашу прабачэння ў супрацоўнікаў міліцыі, – сказаў на відэа абвінавачаны.

Таксама затрыманага палічылі вінаватым у несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Мастах.

https://www.youtube.com/watch?v=fw54MUsyWxs&feature=youtu.be&ab_channel=%D0%A3%D0%92%D0%94%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%BE