Юрий Дергавко после освобождения
У нядзелю 8 лістапада ў Гродне акцыі пратэсту не было. Гродзенцы шпацыравалі невялікімі групамі па вул. Савецкай без сімволікі і лозунгаў. У цэнтр прыехалі некалькі аўтазакаў, з’явіліся таніраваныя мікрааўтобусы і заштораныя аўтобусы з сілавікамі. Затрымалі толькі аднаго чалавека. Чаму, ён сам так і не зразумеў.
Веласіпедыста Юрыя Дзяргаўку затрымалі каля 13:00 каля гандлёвага дома «Нёман», калі ён спыніўся.
«Я ў слухаўках слухаў урокі нямецкай мовы і прамаўляў словы. Можа гэта і паслужыла сігналам. Да мяне падышлі некалькі чалавек у цывільным і папрасілі прайсці з імі. Я спрабаваў даказаць, што слухаю ўрокі, але гэта не дапамагло», — распавёў Hrodna.life Юрый.
Юрыя завялі ў мікрааўтобус, які быў прыпаркаваны ў раёне вуліцы Тэльмана. Супрацоўнікі дазволілі яму прышпіліць ровар.
«Прычыну затрымання мне не казалі. Толькі потым сказалі, што я выклікаў падазрэнне, калі павітаўся з чалавекам. У машыне давялося пагутарыць з сілавікамі. Хтосьці з іх нават прадставіўся, можа выдуманымі імёнамі. Адзін скардзіўся, што людзі яго ўшчамляюць і праклінаюць. Але я не мог зразумець, чаму ён мне гэта прад’яўляе. Я проста быў у цэнтры і слухаў урок, а мяне затрымалі».
Юрыя даставілі ў Ленінскі РАУС. Там яго апыталі і пасадзілі пад аховай у актавую залу.
«У міліцыі пратакол на мяне не складалі. Спачатку завялі ў нейкі склеп, дзе былі маты і спартыўны інвентар, а пасля ў актавую залу. У выніку на Дубко я правёў каля трох гадзін. Пыталіся, ці меў я пры сабе сцягі і стужачкі. У мяне іх не было. На выхадзе я ўдакладніў, якая была прычына майго затрымання. Адказалі - высвятленне асобы. Але пры затрыманні гэтага не казалі».
Іншых затрыманых у РАУС Юрый не бачыў. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», у Гродне быў таксама затрыманы Ігар Шаціла. Яго, як і Юрыя, даставілі ў Ленінскі РАУС.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…