Пасля двух хатніх паразаў падапечныя Ігара Кавалевіча атрымалі доўгачаканую перамогу, якая дазволіць гродзенцам працягнуць барацьбу за медалі чэмпіянату. 7 лістапада «Нёман» у Смалявічах абыграў мясцовую каманду — 4:1.
У складзе гродзенцаў дублямі адзначыліся Павел Забелін і Гегам Кадзімян.
«Смалявічы»: «Нёман» — 1:4.
Пасля перамогі над «Смалявічамі «Нёман» размясціўся на трэцім радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 50 ачкоў. У БАТЭ — 53, «Шахцёр» — 52, «Дынама-Брэст» — 48. Ва ўсіх гэтых каманд яшчэ матч у запасе.
Да канца чэмпіянату ў «Нёмана» застаецца два матчы. 22 лістапада каманда Кавалевіча ў Гродне прымае «Слуцк», а 28 — на выездзе пазмагаецца з брэсцкім «Дынама».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…