Навіны

На рэстаўрацыйных аб’ектах няма таблічак з яе прозвішчам. Пра Таццяну Маліноўскую ўзгадваюць гісторыкі

У Гродне памерла гісторык і грамадская дзяячка Таццяна Маліноўская. Пра яе ўспамінаюць гісторыкі Ігар Трусаў і Юры Гардзееў.

Таццяна Маліноўская. Фота з архіву Юрыя Гардзеева

Чалавеку наканавана жыць, пазнаваць свет, пакідаць пасля сябе спадчыну. Сёння да нас прыйшла сумная навіна. Не стала гісторыка і маствазнаўцы Таццяны Маліноўскай. У 1987−1990 Таццяна Рыгораўна ўзначальвала аддзел гісторыка-археалагічных даследаванняў гродзенскіх майстэрняў інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя».

З 1990 года яна выкладала на кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Актыўна ўдзельнічала ў грамадскіх жыцці. У 90-х гадах мінулага стагоддзя была старшынёй Фонда імя Льва Сапегі, дэтутатам гарадскога савета, членам гарадской тапанімічнай камісіі. Дзякуючы яе намаганням некаторым вуліцам горада былі вернуты гістарычныя назвы.

Таццяна Рыгораўна была прафесіяналам сваёй справы. Валодаючы саліднымі навукамі архіўных пошукаў у галіне гісторыка-культурнай спадчыны, карпатліва назапашвала матэрыялы па гісторыі архітэктурных помнікаў Гродна, гісторыі дамініканскага кляштара ці рэгулярнай забудовы раёна вуліцы Траецкай.

Таццяна Рыгораўна належала да катэгорыі вельмі рэдкіх спецыялістаў, якія супрацоўнічаюць у аўтарскіх калектывах па праектах рэстаўрацыі. Пры чым сваю працу абапірала на міжнародных методыках навукова-праектных работ. Такія гісторыкі, на Беларусі іх наўрад ці больш дзюжыны, павінны былі задаваць адпаведныя пытанні архітэктару, інжынеру, археолагу, канструктару. Аднак галоўнае — гэта быць у стане адказаць на шматлікія, даволі спецыфічныя і цяжкія для гуманітарыя пытанні. Такому ў беларускіх вну не вучаць.

Таццяна Рыгораўна пастаянна вучылася. Пачынаючы ад карыфея — архітэктара Валянціна Калніна, шліфуючы свой варштат падчас архіўных пошукаў у архівах Расіі, Беларусі, Польшчы і Літвы. На жаль, перадаць свае рэдкія і спецыфічныя веды і навыкі магла толькі асабіста, у працэсе падрыхтоўкі праектаў канкрэтных рэстаўрацыйных аб’ектах.

На рэстаўрацыйных аб’ектах няма таблічак з імёнамі і прозвішча супрацоўнікаў рэстаўрацыйных работ, хаця іх аднаўленне было эфектам навуковай апантанасці такіх асоб як Таццяна Маліноўская.

Светлая памяць, Калега…

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025