Фото Grodno.MVD.GOV.BY
Міхаіла Шавельскага затрымалі 30 кастрычніка. Сябры бачылі яго ў апошні раз на «Ночы (не)растраляных паэтаў». На наступны дзень ён перастаў выходзіць на сувязь. Пазней блізкія студэнта даведаліся аб затрыманні. 5 лістапада аб гэтым паведаміла прэс-служба МУС.
Шавельскі вучыўся на трэцім курсе факультэта псіхалогіі ГрГУ імя Янкі Купалы. На час адлічэння ў яго было тры вымовы за ўдзелу ў студэнцкіх акцыях. Усе яны атрыманы пасля выбараў 9 жніўня. Два папярэднія гады нараканняў з боку адміністрацыі не было.
Отчислить «по-тихому» не удалось. Студентка ГрГУ рассказала, за что ее выгнали из университета
Преподаватель ГрГУ Сергей Морозов написал заявление на увольнение
З загадам аб адлічэнні былога студэнта азнаёмілі прама ў міліцыі. Супрацоўнікі ваеннага камісарыяту таксама не чакалі, пакуль Шавельскі выйдзе з ізалятара часовага утрымання (ІЧУ). Даставілі позву самі і азнаёмілі пад роспіс.
Пасля таго, як Шавельскага затрымалі, прайшло два судовых паседжанні. Па артыкуле 23.34 КоАП ён атрымаў 9 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах 8 верасня і 26 кастрычніка. Блізкія не прысутнічалі на судах: у ІВС іх два разы скіроўвалі ў суд Ленінскага раёна, хаця пазней аказвалася, што паседжанні праходзілі ў Ленінскім РАУС.
Падобна, што гродзенскія сілавікі дзейнічалі згодна з выказванем Лукашенкм пра палітычную актыўнасць студэнтаў:
Вы павінны разумець, што рабятам мы маглі даць адтэрміноўку ад арміі на час навучання ў вузе. Ну, не хоча вучыцца, тады Радзіму трэба абараняць. У нас айчына ў небяспецы".
Па яго словах, з просьбай пра гэта звярнуўся міністр абароны: «Калі хто-небудзь са студэнтаў не хоча вучыцца, просім, дазвольце нам іх прызваць у армію».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…