Бчб-флаг в Гродно 25 октября
1 лістапада каля 15:00 супрацоўнікі міліцыі перахапілі квадракоптар, які лётаў з бел-чырвона-белым сцягам на вул. Савецкая. Пілота затрымалі. Ім аказаўся кіраўнік аднаго з прыватных прадпрыемстваў, на акцыях пратэсту ён не з’яўляўся.
1 лістапада мужчына запускаў сваю тэхніку, знаходзячыся каля Нёмана на вуліцы Леванабярэжная. Ён быў затрыманы ў момант пасадкі квадракоптара.
— Паглядзеў у інтэрнэце, як лётаюць з сцягам, хацеў праверыць грузападымальнасць — ці падыме мой (квадракоптар — Hrodna.life) такі ж сцяг, — патлумачыў мужчына.
Гродзенец казаў, што вылецеў са сцягам першы раз. Міліцыя выявіла, што гэты ж квадракоптар лётаў над вуліцай Савецкая 25 кастрычніка. Цяпер праводзіцца праверка па факце палёту падобнай прылады ў раёне ААТ «Гродна Азот».
У дачыненні да мужчыны склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнні правілаў пікетавання. У Гродне і вобласці маецца пералік месцаў, дзе забароненыя палёты любых лятальных сродкаў у мэтах бяспекі. Сюды ўваходзіць і тэрыторыя каля ААТ «Гродна Азот».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…