Выкладчык ГрДУ Сяргей Марозаў напісаў заяву на звальненне

Выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Сяргей Марозаў напісаў 30 кастрычніка заяву на звальненне па ўласнаму жаданні. Аб гэтым ён паведаміў у сваім акаунце Facebook. Падпісаць заяву і аддаць працоўную кніжку яму маюць 2 лістапада, паведамілі выкладчыку ў адміністрацыі.

«Немагчыма плённа і натхнёна працаваць на ніве адукацыі і навукі ва умовах, калі адбываецца пераслед з мэтай дыскрэдытацыі як выкладчыка за асабістую думку, меркаванне, адрознае ад «генеральнай лініі»; калі працоўныя дробязі, да якіх гадамі нікому не было справы, раптам становяцца нагодай для дысцыплінарных камісій і вымоваў;

калі кампетэнцыі пачынаюць ацэньваць не па рэальным ведам і вопыту, а па палітычнай «добранадзейнасці» і наяўнасці фармальных паперак; калі студэнтаў і выкладчыкаў у краіне звальняюць за тое, што яны рэалізуюць сваё канстытуцыйнае права на свабоду меркаванняў і мітынгаў;

калі с самага верху даюць карт-бланш на зверскае ўжыванне сілы супраць свайго ж насельніцтва; калі чорнае называюць белым, а белае — неіснуючым; калі на вышэйшым узроўні нацыю падзяляюць на «чырвоных» і «белых» прамовай, што «цяпер той момант, калі кожны павінен выбраць дарогу, па якой ён будзе рухацца». Я выбіраю сумленне", — напісаў ён у сваёй заяве.

Сяргей расказаў Hrodna.life, што маральна быў гатовы да звальнення яшчэ з пачатку выбарчай кампаніі. У верасні выкладчыку здалося, што яго звальненне — справа часу, як толькі накопяцца «задакументаваныя хібы». Яму вынеслі вымову па ч. 3 арт. 53 Кодэкса аб адукацыі - «Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах». Сам Сяргей не згодзен, што выкарыстоўваў вучэбны працэс для гэтага.

 — Звальняцца не хацелася — мне падабаецца працаваць з моладдзю, са студэнтамі, перадаваць веды і вучыцца самому, быць сярод адукаваных і інтэлігентных калегаў. Неяк спецыяльна падстаўляцца пад звальненне не збіраўся.

Бліжэйшы час хачу адпачнуць, уцяміць, што гэта ўсё было, што рабіць далей. Не магу казаць за ўсіх студэнтаў, але тыя, хто выказаў падтрымку, са шкадаваннем, што зыйшоў. Меркаванне адміністрацыі не ведаю. Адзначу, што нейкіх прамых пагрозаў альбо яўнага запужвання звальненнем не было, — расказаў ён Hrodna.life.

Сяргей Марозаў — дацэнтр кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук. Вясельны фатограф, вядоўца фотакурсаў, байкер. Здымаў акцыі пратэста. У адносінах да яго распачалі адміністрацыйную справу па арт.34.34 КаАП — Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. 13 жніўня ён выклаў у Instagram відэа, на якім выкінуў у скрыню ўзнагароды, якія атрымаў за пяцігадовую працу з гродзенскай міліцыяй.

Возле ГрГУ задержали бывшую студентку за одиночный пикет. Ранее ее отчислили, когда она легла на операцию

Отчислить «по-тихому» не удалось. Студентка ГрГУ рассказала, за что ее выгнали из университета

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025