Новости

Зачынена на ўезд беларуская мяжа з Польшчай, Літвой, Украінай і Латвіяй. Самалёты лётаюць

Сёння ў другой палове дня стала распаўсюджвацца інфармацыя аб закрыцці мяжы з Літвой. Невядома, хто стаў ініцыятарам такога рашэння: Беларусь ці Літва, аднак вярнуцца на радзіму нашы грамадзяне не могуць. У Дзяржпамежкамітэце пацвердзілі гэтую інфармацыю, удакладніўшы, што рашэнне прынята ў сувязі з пандэміяй, піша Onliner.

Літва, Польшча, Латвія

«На жаль, сапраўды, мяжа цяпер зачынена, — распавёў Onliner аператыўны дзяжурны аднаго з пунктаў пропуску Гродзенскай памежнай службы. — Для многіх гэта было нечаканасцю, у тым ліку для нас. Ніхто не чакаў. Не хвалюйцеся, гэта ніякае не ваеннае становішча. Прычына ў COVID-19. Які бок стала ініцыятарам, не магу сказаць». Таксама пакуль невядома, колькі часу будзе доўжыцца абмежаванне на ўезд.

Іван выязджаў у Літву праз пункт пропуску «Каменны Лог». Кажа, перасякаў мяжу каля 16:00. «Адразу, як толькі аўтобус заехаў на тэрыторыю пагранпаста, нас папярэдзілі, што літаральна гадзіну таму (прыкладна ў 3 гадзіны дня) да іх паступіў загад аб тым, што мяжа закрываецца, — распавёў мужчына. — Як толькі пад’ехалі да мяжы, нам памежнікі сказалі, што мы назад ужо заехаць не зможам, паколькі мяжа на ўезд зачынена. Аказалася, ім самім паведамілі пра гэта за паўгадзіны да нашага прыезду па тэлефоне. Ніякіх пісьмовых дакументаў у іх няма. Я ўдакладніў, хто зможа ўязджаць у Беларусь, мне адказалі, што толькі грузавыя аўто. З боку літоўскай мяжы ніякіх забаронаў на выезд грамадзян РБ на радзіму няма». Іван удакладніў у памежнікаў, якія яшчэ мяжы зачыненыя. Па дадзеных на 16−17 вечара яму адказалі, што ўпускаць нікога не будуць таксама з боку Украіны і Польшчы.

Аб падобнай сітуацыі на мяжы з Польшчай паведамляюць чытачы. Скардзяцца ў тым ліку і маршрутчыкі: мікрааўтобусы з пасажырамі не ўпускаюць у пункце пропуску Брузгі.

Чытачы паведамляюць таксама, што ў Беларусь не пускаюць і з боку латвійскай мяжы.

— Прычым, латвійскі бок, спасылаючыся на «просьбу» з боку беларусаў, — кажа наш чытач, які сёння паспрабаваў уехаць у краіну.

Украіна

Журналісты звязаліся з грамадзянінам Беларусі Арсеніем. Ён кажа, што стаіць з сям’ёй на нейтральнай паласе на мяжы з Украінай каля пункта пропуску «Новая Гута»: «Перада мной шмат машын з беларускімі нумарамі, стаяць на момант гэтай размовы больш за дзве гадзіны. Перыядычна падыходзіць старшы змены і кажа, маўляў, пакуль мяжа зачынена. З-за эпідэміі. Прапануе альбо вяртацца, альбо чакаць. Толькі што рэйсавы аўтобус Кіеў — Гомель не прапусцілі, сказалі чакаць. Павольна, але едуць толькі фуры. Спрабавалі датэлефанавацца на гарачую лінію ГПК — беспаспяхова».

Учора ў эфіры «Грамадскага радыё» амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма заяўляў: «Грамадзян Украіны, Польшчы і Літвы не будуць пускаць у Беларусь. Памежнікі прымаюць меры, каб не дапускаць на тэрыторыю Беларусі людзей з трох суседніх краін, а менавіта Літвы, Польшчы і Украіны. Усё гэта беспадстаўна, але гэта некаму трэба, каб апраўдваць жорсткія дзеянні ў дачыненні да пратэстуючых».

Авіяспалучэнне

У той жа час у Нацыянальным аэрапорце кажуць, што не ведаюць аб абмежаваннях. Па іх дадзеных, пакуль нічога не памянялася. У прэс-службе «Белавія» карэспандэнту Onliner паведамілі наступнае:

— Мы працуем у штатным рэжыме. Пераменаў, звязаных з мяжой, пакуль што няма. Сёння з раніцы ў Вільню адправіўся наш борт, на ім было 55 пасажыраў. Рэйс быў паваротным, у Менск з Вільні вярнуліся 39 чалавек. Таксама сёння наш борт вылятае ў сталіцу Польшчы. Ён літаральна толькі што прызямліўся ў Менску.

У прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта паведамілі, што цяпер мытня працуе ў штатным рэжыме.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024