Навіны

Алеся Краўцэвіча пакінулі ў ізалятары. Як яго падтрымалі навукоўцы і людзі культуры

Гродзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча затрымалі падчас акцыі пратэсту 25 кастрычніка. Яго даставілі ў Ленінскі РАУС. Вечарам 25 кастрычніка стала вядома, што ён будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Гая, 4 да суда. Суда 26 кастрычніка не адбылося — гісторык дагэтуль знаходзіцца там. Калегі Краўцэвіча напісалі адкрыты ліст у яго падтрымку. Рэдакцыя Hrodna.life прыводзіць яго цалкам.

БЕЛАРУСКАЕ ГІСТАРЫЧНАЕ ТАВАРЫСТВА

26 кастрычніка 2020 г.

25 кастрычніка ў Гародні быў затрыманы гісторык Аляксандр Краўцэвіч. Гэта адбылося, калі ён, як і тысячы гарадзенцаў, што прыйшлі ў цэнтр горада, рэалізоўваў права на выказванне ўласнага меркавання, гарантаванае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Міліцыя ў чарговы раз ужыла гвалт супраць людзей, якія патрабавалі адстаўкі грамадзяніна Лукашэнкі, вызвалення палітзняволеных і расследавання злачынстваў супраць мірных пратэстоўцаў.

Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч — выбітны даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, аўтар 15 навуковых манаграфій, шматлікіх артыкулаў, а таксама папулярнай тэлепраграмы «Загадкі беларускай гісторыі». Ягоная навуковая і культурніцкая дзейнасць, грамадска-палітычная пазіцыя заслугоўваюць ўшанавання, а не арышту і судовага пераследу.

А. Краўцэвіч падзяліў лёс раней затрыманых вядомых беларускіх гісторыкаў Андрэя Радамана, Андрэя Мацука, Міколы Волкава, Алеся Смаленчука, Алеся Пашкевіча ды інш., якія таксама былі пакараныя за выступ у абарону праўды і справядлівасці, свабоды слова.

Беларускае гістарычнае таварыства патрабуе неадкладнага вызвалення Аляксандра Краўцэвіча ды іншых незаконна затрыманых 25 кастрычніка грамадзян нашай краіны. Выказваем упэўненасць, што злачынцы ў форме, а таксама іх непасрэдныя начальнікі з Гародні і Менску ў свой час будуць прыцягнутыя да адказнасці і пакараныя адпаведна заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Ад імя Беларускага гістарычнага таварыства

Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута славістыкі ПАН

Захар Шыбека, доктар гістарычных навук, ганаровы прафесар Тэль-Авіўскага ўніверсітэта

Сяргей Токць, доктар гістарычных навук

Ніна Кунуннікава, доктар біялагічных навук, прафесар

Генадзь Сагановіч, др габілітаваны

Аляксандр Федута, др габілітаваны

Ганна Энгелькінг, др габілітаваны, прафесар Інстытута славістыкі ПАН

Эльжбета Смулкова, др габілітаваны, прафесар

Мікола Нікалаеў, доктар гістарычных навук, загадчык аддзела рэдкай кнігі Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі

Ірына Мацяш, доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута гісторыі Акадэміі навук Украіны

Вольга Лабачэўская, доктар мастацтвазнаўства

Аляксандр Гужалоўскі, доктар гістарычных навук

Генадзь Семянчук, кандыдат гістарычных навук

Альбіна Семянчук, кандыдат гістарычных навук

Іна Соркіна, кандыдат гістарычных навук

Вольга Гарбачова, кандыдат гістарычных навук

Андрэй Кіштымаў, кандыдат гістарычных навук

Наталля Гардзіенка, кандыдат гістарычных навук

Алесь Пашкевіч, кандыдат гістарычных навук

Ірына Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук

Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук

Аляксей Шаланда, кандыдат гістарычных навук

Анатоль Вялікі, кандыдат гістарычных навук

Ігар Кузняцоў, кандыдат гістарычных навук

Ірына Раманава, кандыдат гістарычных навук

Ірына Махоўская, кандыдат гістарычных навук

Ксенія Церашкова, кандыдат гістарычных навук

Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук

Таццяна Вадалажская, кандыдат сацыялагічных навук

Алена Сумко, кандыдат гістарычных навук

Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук

Наталля Маліноўская, PhD

Таццяна Касатая-Герасюк, PhD

Ганна Паўлоўская, PhD

Настасся Ільіна, PhD

Лілія Коўкель, PhD

Алесь Белы, PhD

Вольга Зубко, кандыдат гістарычных навук

Віктар Якубаў, кандыдат гістарычных навук

Людміла Іванова, кандыдат гістарычных навук

Віталь Карнялюк, кандыдат гістарычных навук

Алег Трусаў, кандыдат гістарычных навук

Язэп Янушкевіч, кандыдат філалагічных навук

Аляксандр Казакоў, кандыдат гістарычных навук

Павел Булаты, кандыдат гістарычных навук

Ірына Ганецкая, кандыдат гістарычных навук

Валянціна Мятліцкая (Лебедзева), гісторык навукі

Вячаслаў Ракіцкі, кандыдат мастацтвазнаўства

Лора Доўнар, кандыдат педагагічных навук

Вольга Бабкова, палеограф

Андрэй Радаман, медыевіст

Зміцер Кузьменка, гісторык паўстання 1863 г.

Алег Рудакоў, гісторык, этнограф, даследчык беларусаў у Сібіры

Святлана Словік, краязнавец

Алесь Пагарэлы, магістр гісторыі

Аляксей Кайрыс, магістр гісторыі

Ганна Кавалёва, магістр гісторыі

Алесь Петухоў, магістр гісторыі

Мечыслаў Супрон, краязнавец, магістр педагогікі

Сняжана Рогач, магістр гісторыі

Сяргей Емельянаў, магістр гісторыі

Яўген Дудкін, магістр гісторыі

Алесь Гаршкоў, магістр гісторыі

Да навукоўцаў таксама далучыліся:

Гэнік Лойка, скульптар

Алесь Пушкін, мастак

Валеры Мазынскі, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў

Алесь Матафонаў, рэжысёр

Вольга Вялічка, дырэктар Гарадзенскага дзіцячага хоспіса

Вольга Батура, лекарка

Валеры Кавалеўскі

Ірына Герасімава

Ігар Гардзілёнак

Ганна Бандарэнка

Аляксандр Бандарэнка

Віктар Парфёненка, журналіст

Таццяна Монід, настаўніца

Наталля Сяргеенка, экскурсавод і гісторык

Леанід Цімашэнка

Таццяна Яцкевіч, экскурсавод, гісторык

Гродзенскага гісторыка Алеся Смаленчука асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024