Новости

МНС выдала БелАЭС дазвол на энергапуск першага блока

Беларускай АЭС выдадзены дазвол на права выканання этапнай праграмы энергетычнага пуску энергаблока № 1, паведамілі ў прэс-службе Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду), піша БелТА.

«23 кастрычніка калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прынята станоўчае рашэнне аб унясенні зменаў у ліцэнзію ДП „Беларуская АЭС“ на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання, якія дазваляюць прыступіць да выканання этапнай праграмы энергетычнага пуску энергаблока № 1», — паведамілі ў прэс-службе.

Дадзенае рашэнне грунтуецца на заключэнні Дзяржатамнагляду.

Першая загрузка штатнай актыўнай зоны, выпрабаванні ў падкрытычным стане рэактарнай устаноўкі, выкананне фізічных эксперыментаў на мінімальна кантраляваным узроўні, энергетычны пуск і доследна-прамысловая эксплуатацыя вырашаюцца пасля праверкі гатоўнасці да адпаведных этапаў уводу ў эксплуатацыю АЭС і атрымання спецыяльных дазволаў (ліцэнзій).

Перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС будуць праведзены грамадскія слуханні. Іх мэта — інфармаваць аб ходзе і выніках экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці заяўніка ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя «Расатам».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024