Алесю Смаленчуку прысудзілі штраф у 10 базавых велічын (270 рублёў) па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Такое рашэнне 23 кастрычніка вынес суддзя Мікалай Сяргейка ў судзе Ленінскага раёну Гродна.
Алеся Смаленчука затрымалі падчас акцыі пратэсту 20 верасня. Яго павезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на Гая, 4. Неўзабаве яго адпусцілі, склаўшы пратакол правапарушэння.
Гісторык прызнаў удзел у акцыі, але не палічыў гэта правапарушэннем.
Падчас акцыі мірнага пратэсту 20 верасня, якая доўжылася менш за гадзіну, затрымалі дзясяткі гродзенцаў. Сярод іх былі гродзенскі гісторык Алесь Смалянчук і акторы драматычнага тэатра Валянціна і Сяргей Курыленка. Таксама затрымалі цяжарную гарадзенку, у аднаго з затрыманых здарыўся прыступ гіпертаніі. Кіроўцу затрымалі, разбіўшы шкло, кінуўшы на асфальт і прыдушыўшы каленам.
Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі «Homo Historycus», альманаха «Горад Святога Губерта», навуковы кіраўнік онлайн-праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі», адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі «Гарадзенскі Палімпсест» ды інш. Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства «За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.».
Наступили коленом на шею и душили. Как выглядели задержания в Гродно 20 сентября
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…