Палата прадстаўнікоў падоўжыла збор прапаноў па зменах у Канстытуцыю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ніжняй палаты парламента.
«У Палату прадстаўнікоў працягваюць паступаць прапановы па карэкціроўцы Асноўнага закона. Акрамя таго, у цяперашні час актывізуецца абмеркаванне маючай адбыцца канстытуцыйнай рэформы на рэгіянальных дыялогавых пляцоўках. У сувязі з гэтым праца па зборы і аналізе прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю (у тым ліку з выкарыстаннем электроннай пошты [email protected]) будзе ажыццяўляцца і пасля 25 кастрычніка», — гаворыцца ў паведамленні на сайце.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сабраныя матэрыялы абагульняць і прааналізуюць.
Раней паведамлялася, што беларусы могуць накіроўваць свае прапановы па электроннай пошце [email protected] да 25 кастрычніка.