Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі каля 12.00 22 кастрычніка ў Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя святога Губерта. У хоспісе прайшоў «агляд офісных і іншых памяшканняў» — праходзіць праверка ўхілення службовых асоб і супрацоўнікаў хоспіса ад выплаты падаткаў, як напісана ў дакуменце, які трапіў у распараджэнне рэдакцыі Hrodna.life.
Ператрус ішоў да канца працоўнага дня. Аб яго выніках Hrodna.life пакуль невядома.
Таксама 22 кастрычніка стала вядома, што Дзіцячая паліклініка № 2 у Гродне з 23 снежня 2020 года скасуе дагавор арэнды з Гродзенскім дзіцячым хоспісам. Прычына — эпідэміялагічная сітуацыя, памяшканні будуць выкарыстоўвацца для арганізацыі працы з COVID-19. Юрысты паспрабуюць абскардзіць скасаванне дамовы арэнды, сказала Вольга Hrodna.life. Варыянтаў іншых памяшканняў для хоспіса ў Вялічкі няма.
Хоспіс працуе ў Гродне 13 гадоў. Там дапамагаюць цяжка хворым дзецям прыкладна з 70 сем’яў: аказваюць медыка-сацыяльную, псіхалагічную і духоўную дапамогу невылечна хворым людзям. Падапечным хоспіса ад 0 да 24 гадоў. Гэта людзі з анкалагічнымі і генетычнымі захворваннямі, з паталогіямі нервовай сістэмы. У хоспісе дапамагаюць ім і іх бацькам.
У сацыяльнай майстэрні хоспіса валанцёры ўжо некалькі месяцаў шыюць сродкі індывідуальнай абароны (Сіз) для медыкаў. За месяц можна пашыць каля 700 камбінезонаў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…